Адзіны дзень інфармавання «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці»
- Details
- Створана 20.06.2024 15:28
Віцебская абласная бібліятэка 20 чэрвеня стала адной з пляцовак адзінага дня інфармавання, які праходзіць у Беларусі.
Тэматыку асноўнага пытання «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці» для супрацоўнікаў бібліятэкі раскрыў Кірыл Філіпцоў, галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
Ён звярнуў увагу на важныя моманты подзвігу савецкіх грамадзян, якія гераічна абаранілі свабоду і незалежнасць Радзімы, ключавую ролю ў набліжэнні Вялікай Перамогі Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», якая стала ўзорам палкаводчага мастацтва, а таксама значнасць міжнацыянальнага міру і згоды ў сучаснай рэспубліцы.
У тэматыку адзінага дня інфармавання таксама ўключаны матэрыялы па прафілактыцы алкагалізму і п'янства, дамашняга насілля, процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. З асноўнымі дэталямі работы ў гэтым напрамку бібліятэкарам расказаў Уладзіслаў Канаеў, старшы інспектар аддзела правапарадку і прафілактыкі Чыгуначнага РАУС г. Віцебска.