eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-Vicebski-kraj-21-11-2024
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Правілы карыстання бібліятэкай

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Правілы карыстання дзяржаўнай установай «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна (далей – Бібліятэка) і рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў.

2. Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна з'яўляецца галоўнай універсальнай бібліятэкай Віцебскай вобласці, каардынацыйным і метадычным цэнтрам сетак бібліятэк абласнога ўзроўню. Інфармацыйныя рэсурсы Бібліятэкі з'яўляюцца агульнадаступнымі. Абмежаванні па іх выкарыстанні вызначаюцца толькі ў мэтах захаванасці асабліва рэдкіх і каштоўных дакументаў, а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

3. Права карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі прадастаўляецца юрыдычным асобам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства.

4. Бібліятэка забяспечвае бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў у чытальных залах, аддзеле абанемента і МБА шляхам віртуальнага абслугоўвання.

5. Бібліятэка забяспечвае сацыякультурнае абслугоўванне карыстальнікаў праз разнастайныя формы работы галерэйна-выставачнага, экскурсійнага і культурна-забаўляльнага напрамкаў.

6. Бібліятэка аказвае карыстальнікам асноўныя паслугі:

arrow прадастаўленне поўнай інфармацыі пра склад фондаў і інфармацыйныя рэсурсы Бібліятэкі;

arrow кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;

arrow выдачу дакументаў з фондаў Бібліятэкі для часовага карыстання ў чытальных залах і аддзеле абанемента і МБА;

arrow выдачу дакументаў або іх копій па міжбібліятэчным абанеменце і электроннай дастаўцы дакументаў;

arrow прадастаўленне доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Бібліятэка аказвае іншыя віды паслуг, у тым ліку платныя.

 

ГЛАВА 2

ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ


7. Права карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі забяспечвае чытацкі білет, які выдаецца пры рэгістрацыі ў Бібліятэцы.

8. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкі грамадзяніну неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, фатаграфію памерам 3х4 см і паведаміць неабходныя для рэгістрацыі звесткі.

9. Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 14 гадоў пры рэгістрацыі прад'яўляюць пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт, а таксама пашпарт аднаго з бацькоў (апекуноў) або дакумент ад работнікаў дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, школ).

10. Пры афармленні часовага білета чытача дазваляецца падаваць любы дакумент, які пацвярджае асобу. Часовы білет чытача выдаецца не больш за 5 разоў на працягу года.

11. Чытацкі білет выдаецца за плату. Льготы па аплаце чытацкага білета не прадугледжаныя. У выпадку страты, пры наяўнасці механічных пашкоджанняў (выгібаў, заломаў, драпін і інш.), пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку карыстальніка выдаецца новы чытацкі білет за плату на агульных умовах.

Білет чытача аддзела дзіцячай літаратуры для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 14 гадоў выдаецца бясплатна.

12. Карыстальнік павінен азнаёміцца з дадзенымі Правіламі і засведчыць згоду па іх выкананні асабістым подпісам.

13. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца на падставе дагавора, які вызначае парадак прадстаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.

 

ГЛАВА 3

АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

14. Карыстальнінку даецца магчымасць звяртацца ў Бібліятэку як шляхам непасрэднага наведвання, так і ў рэжыме аддаленага доступу.

15. Для карыстальнікаў, якія непасрэдна наведваюць Бібліятэку, функцыянуе сістэма чытальных залаў, што дыферэнцыруюцца па ўзроўні адукацыі і прафесійнай дзейнасці карыстальнікаў, галінах ведаў і відах дакументаў.

16. Кожнаму карыстальніку пры рэгістрацыі рэкамендуецца адпаведная чытальная зала.

17. Дзеці і падлеткі да 14 гадоў абслугоўваюцца ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры. У выключных выпадках – у іншых аддзелах абслугоўвання на падставе заявы аднаго з бацькоў (апекуноў) ці пісьмовага звароту з месца вучобы, аформленага на фірменным бланку ўстановы адукацыі, з абавязковым абгрунтаваннем неабходнасці карыстання іншымі аддзеламі абслугоўвання Бібліятэкі.

18. Выдача дакументаў з фонду аддзела абанемента і МБА ажыццяўляецца карыстальнікам бібліятэкі з рэгістрацыяй (прапіскай) у г. Віцебску ў колькасці не больш за пяць выданняў тэрмінам на 30 дзён. На дакументы павышанага попыту тэрмін выдачы можа быць скарочаны да 14 дзён. Карыстальнікі маюць права падоўжыць тэрмін карыстання выданнем пры ўмове яго прадастаўлення і адсутнасці запытаў на яго з боку іншых карыстальнікаў.

19. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі актамі Бібліятэкі, якія ўдакладняюць узаемаадносіны Бібліятэкі і карыстальнікаў.

20. Дакументы, заказаныя карыстальнікам з аддзела захоўвання асноўнага фонду, выдаюцца ў чытальную залу адпаведнага профілю.

21. Пры адсутнасці неабходнага дакумента ў фондах Бібліятэкі карыстальнік мае права аформіць заказ на яго атрыманне з іншых бібліятэк праз міжбібліятэчны абанемент.

22. Выдача дакументаў і прадастаўленне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.

23. Бібліятэка абслугоўвае карыстальнікаў у наступным рэжыме:

arrow панядзелак – чацвер: з 10.00 да 21.00;

arrow субота, нядзеля: з 10.00 да 18.00;

arrow пятніца: выхадны дзень.

Напярэдадні дзяржаўных святаў Бібліятэка зачыняецца на адну гадзіну раней.

Па асобным графіку працуе служба міжбібліятэчнага абанемента.

24. Бібліятэка не працуе ў дні дзяржаўных святаў і санітарныя дні (першая серада месяца).

25. У выключных выпадках (пры правядзенні мерапрыемстваў дзяржаўнага ўзроўню, тэхналагічных збоях комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм) Бібліятэка мае права ўносіць змены ў рэжым работы. Інфармаванне карыстальнікаў аб зменах ажыццяўляецца загадзя праз сайт і інфармацыйныя стэнды Бібліятэкі.

26. Віртуальнае абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца праз сайт Бібліятэкі (http://vlib.by).

 

ГЛАВА 4

ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

27. Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:

arrow наведваць Бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы;

arrow атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў Бібліятэкі;

arrow атрымліваць поўную інфармацыю пра дакументы з фондаў Бібліятэкі праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншых формаў бібліятэчнага інфармавання;

arrow атрымліваць кансультацыйную дапамогу па пошуку крыніц інфармацыі і заказе дакументаў;

arrow атрымліваць доступ да нацыянальных і сусветных баз даных, інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту;

arrow атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу;

arrow браніраваць дакументы на пэўны час і працягваць тэрмін карыстання дакументам пры адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены момант;

arrow выкарыстоўваць у Бібліятэцы асабістыя тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў за выключэннем капіравальных прыбораў (сканераў, аўдыё-, фота- і відэаапаратуры), мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў і інфармацыі з экранаў манітораў;

arrow праносіць у Бібліятэку музычныя інструменты ў футлярах;

arrow наведваць мерапрыемствы і заняткі, якія праводзяцца для карыстальнікаў у Бібліятэцы;

arrow атрымліваць іншыя віды паслуг, у тым ліку платныя, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і зацверджаны згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

arrow звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па пытаннях, звязаных з абслугоўваннем карыстальнікаў.

 

ГЛАВА 5

АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

28. Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны:

arrow выконваць дадзеныя, іншыя лакальныя нарматыўныя акты Бібліятэкі;

arrow прытрымлівацца рэжыму работы Бібліятэкі;

arrow праходзіць перарэгістрацыю адзін раз у год у адпаведнасці з усталяваным Бібліятэкай парадкам. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца;

arrow своечасова паведамляць супрацоўнікам аддзела рэгістрацыі чытачоў пра змяненні пашпартных дадзеных, страты або крадзяжы білета чытача, часовага білета чытача;

arrow вяртаць часовы білет чытача ў аддзел рэгістрацыі чытачоў;

arrow здаваць у гардэроб верхнее адзенне, галаўныя ўборы;

arrow пакідаць у камеры захоўвання парасоны, сумкі, партфелі і іншыя рэчы памерам больш 30х30х20 см;

arrow прад'яўляць для прагляду ў аддзеле рэгістрацыі чытачоў сумкі, сшыткі, пакеты, футляры з-пад музычных інструментаў і іншыя рэчы, дазволеныя да уносу ў бібліятэку;

arrow папярэджваць работнікаў аддзела рэгістрацыі чытачоў аб унесеных у Бібліятэку асабістых друкаваных матэрыялах (кнігах, часопісах, газетах, вучэбна-метадычных матэрыялах, выяўленчых дакументах, нотах і іншых дакументах);

arrow беражліва адносіцца да атрыманых у карыстанне дакументаў і маёмасці Бібліятэкі;

arrow паведамляць бібліятэкару пра выяўленне пашкоджанняў у дакуменце;

arrow захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі;

arrow ветліва адносіцца да супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі;

arrow у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

29. Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:

arrow перадаваць чытацкі білет іншым асобам і карыстацца чытацкімі білетамі іншых асоб;

arrow выносіць дакументы з чытальных залаў, а таксама атрыманыя па МБА за межы Бібліятэкі;

arrow выносіць дакументы ў іншыя структурныя падраздзяленні без дазволу супрацоўніка Бібліятэкі;

arrow уносіць у Бібліятэку колючыя і рэжучыя прадметы;

arrow праходзіць у Бібліятэку ў неахайным знешнім выглядзе;

arrow наведваць Бібліятэку ў нецвярозым стане, пад уздзеяннем наркатычных, псіхатропных, таксічных сродкаў;

arrow ўваходзіць у Бібліятэку з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў са слабым зрокам і пазбаўленых зроку ў суправаджэнні сабакі-павадыра;

arrow ажыццяўляць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу (вырываць ці выразаць старонкі, рабіць паметкі, падкрэсліваць, калькіраваць малюнкі і карты, пісаць на аркушах паперы, пакладзеных на дакумент, і г. д.);

arrow рабіць паметкі на каталожных картках і вымаць іх з каталожных скрынак;

arrow браць без дазволу дакументы, атрыманыя іншымі карыстальнікамі;

arrow прымаць ежу і каляровыя напоі ў падраздзяленнях абслугоўвання;

arrow выконваць сістэмныя аперацыі ў камп'ютарнай сетцы Бібліятэкі, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі, адключаць ад сеткі тэхнічнае абсталяванне, знішчаць і рэдагаваць файлы, створаныя іншымі карыстальнікамі;

arrow самавольна размяшчаць у памяшканнях Бібліятэкі аб'явы, афішы і іншыя матэрыялы, займацца прадпрымальніцкай, агітацыйнай і рэкламнай дзейнасцю;

arrow парушаць грамадскі парадак, карыстацца сродкамі мабільнай сувязі ў аддзелах абслугоўвання Бібліятэкі;

arrow курыць у памяшканнях Бібліятэкі.

 

ГЛАВА 6

АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

 

30. Карыстальнікі Бібліятэкі, якія нанеслі шкоду дакументам або маёмасці Бібліятэкі (камп'ютарам, аргтэхніцы, мэблі, электраабсталяванню і інш.), пакрываюць страту згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

31. Карыстальнікі, якія парушаюць грамадскі парадак, зневажаюць супрацоўнікаў і карыстальнікаў Бібліятэкі, нясуць адказнасць, згодна Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

32. За парушэнне гэтых Правіл карыстальнікам ён можа быць часова абмежаваны ў доступе да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Бібліятэкі ці пазбаўлены яго зусім.

 

ГЛАВА 7

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

33. Бібліятэка мае права:

arrow уносіць дапаўненні і змяненні ў дадзеныя Правілы ва ўстаноўленым парадку;

arrow вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў і іншых інфармацыйных рэсурсаў, а таксама рэжым доступу да іх;

arrow вызначаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі шкоды, нанесенай карыстальнікамі;

arrow вызначаць тэрмін абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Бібліятэкі карыстальнікам, якія парушылі гэтыя Правілы.

34. Бібліятэка абавязана:

arrow фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы і Статутам Бібліятэкі;;

arrow ствараць спрыяльныя ўмовы для работы карыстальнікаў у Бібліятэцы;

arrow забяспечваць высокую культуру абслугоўвання карыстальнікаў;

arrow захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў;

arrow інфармаваць карыстальнікаў пра:

arrow дапаўненні і змяненні, якія ўносяцца ў гэтыя Правілы;

arrow змяненні ў рэжыме работы Бібліятэкі;

arrow віды паслуг, якія выконвае Бібліятэка.