
Базы даных
- Details
- Створана 15.07.2019 15:30
Базы даных сусветных вытворцаў
Архіў найбольш аўтарытэтных гістарычных звестак аб Расіі.
Доступ: аддалены.
Znanium.com – гэта электронна-бібліятэчная сістэма, у якой сфармаваны калекцыі электронных версій кніг, часопісаў, артыкулаў і іншых дакументаў, згрупаваных па тэматычных і мэтавых адзнаках.
ЭБС Znanium з'яўляецца інфармацыйным парталам і ўключае падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, артыкулы, дысертацыі і аўтарэфераты, энцыклапедыі, даведнікі, заканадаўча-нарматыўныя дакументы, навуковую перыёдыку, даступныя ў адной віртуальнай прасторы.
У ЭБС змяшчаецца больш за 50 000 дакументаў па розных тэматычных напрамках. Грунтам фонду электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium.com з'яўляецца літаратура групы кампаній «ІНФРА-М».
Мова дакументаў: руская.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2022 года.
Университетская библиотека онлайн
У электронна-бібліятэчнай сістэме «Университетская библиотека онлайн» змяшчаюцца рускамоўныя адукацыйныя рэсурсы (поўныя тэксты падручнікаў, вучэбна-практычных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў) па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, культуралогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, філалагічных навуках, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве і інш. Прадстаўлены таксама поўныя тэксты навуковых і навукова-папулярных выданняў (манаграфій, зборнікаў, часопісаў); твораў класічнай рускай, нямецкай, англійскай і амерыканскай мастацкай літаратуры; даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый; ілюстраваных выданняў па мастацтве і інш.
ЭБС сістэматычна папаўняецца новай літаратурай і на сённяшні дзень змяшчае каля 100 000 назваў выданняў. Карыстальнікі маюць магчымасць рабіць нататкі да кніг, ствараць закладкі, каментарыі, канспектаваць з вывадам на знешні носьбіт, фарміраваць віртуальную кніжную паліцу.
Мова дакументаў: руская, англійская, нямецкая.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2022 года.
Базы даных у тэставым доступе
Электронная бібліятэчная сістэма дзелавых навін «Polpred Обзор СМИ»
Паўнатэкставая база дадзеных лепшых артыкулаў дзелавой расійскай і замежнай прэсы. Архіў важных публікацый збіраецца ўручную. База дадзеных з рубрыкатарам: 53 галіны / 600 крыніц / 9 федэральных акругаў РФ / 235 краін і тэрыторый / галоўныя матэрыялы / артыкулы і інтэрв'ю 9000 першых асоб. Штодня тысяча навін, поўны тэкст на рускай мове. Мільёны сюжэтаў інфармагенцтваў і дзелавой прэсы за 20 гадоў. Інтэрнэт-сэрвісы па галінах і краінам.
Магчымасць падборак публікацый і аналітычных артыкулаў па любым спалучэнню краін і тэрыторый.
Доступ: аддалены.
У базе даных прадстаўлены бібліяграфічныя звесткі і анатацыі на больш чым 13 тысяч стандартаў у вобласці аэракасмічнай, хімічнай, будаўнічай, ядзернай, нафтаперапрацоўчай і іншых галін вытворчасці, а таксама на 1800 кніг і 8 рэцэнзаваных часопісаў.
Рэсурс прызначаны для бібліятэк, устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых інстытутаў. Ён будзе карысны практыкуючым спецыялістам, бібліёграфам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам і студэнтам.
Мова рэсурсу: англійская, прадастаўляецца магчымасць пераключэння мовы інтэрфейсу на рускую.
Доступ: аддалены.
Тэставы доступ адкрыты да 31 снежня 2022 года.
Базы даных уласнай генерацыі
Камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы аб дзейнасці лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Афганистан: без права на забвение»
Камбінаваная база даных краязнаўчай накіраванасці.
Вынік рэалізацыі сумеснага праекта ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна », Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане », Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праект распрацаваны да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана і прысвечаны воінам-афганцам Віцебшчыны.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
Мультымоўная камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы пра жыццё і творчую дзейнасць жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інсталяцыі, якія з'яўляюцца членамі абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз мастакоў», а таксама мастацтвазнаўцаў і фотамастакоў.
Мова тэкста: руская, беларуская, англійская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
Камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Прадстаўлены звесткі па гісторыі, розных галінах эканомікі і культурнага жыцця раёнаў Віцебскай вобласці. Ўключаны звесткі пра вядомых ураджэнцаў краю: Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, пісьменнікаў, мастакаў і знакамітых людзей у розных сферах дзейнасці.
Мова тэкста: беларуская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Витебщина: документальное наследие»
Электронная калекцыя алічбаваных дакументаў, у якой прадстаўлены рэдкія краязнаўчыя выданні аб Віцебшчыне XIX – пачатку ХХ стагоддзяў.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: лакальны.
Прадстаўлены звесткі аб перыядычных выданнях з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Формы документов»
Змяшчае тыпавыя (прыкладныя) формы і ўзоры дакументаў, якiя ўтрымлiваюцца ў нарматыўных прававых актах.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.