Рэгіянальныя нарматыўныя акты
- Details
- Створана 10.07.2012 09:03
Значныя пераўтварэнні ў бібліятэчна-інфармацыйнай галіне цягнуць за сабой неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у дзеючае бібліятэчнае заканадаўства. Своечасовае і абгрунтаванае абнаўленне прававой дзейнасці бібліятэк – адна з найбольш істотных умоў якаснага і эфектыўнага выканання бібліятэкамі сваіх сацыяльных функцый. У сістэме прававога забеспячэння дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца наступныя ўзроўні функцыянавання інстытутаў улады і грамадска-прафесійных інстытутаў: нацыянальны, рэгіянальны, ведамасна-галіновы і лакальны.
У раздзеле "Рэгіянальныя нарматыўныя акты" прадстаўлены падзаконныя нарматыўныя прававыя акты, якія закранаюць дзейнасць бібліятэк Віцебскай вобласці.
Прыкладнае палажэнне аб бібліятэцы-бібліёбусе (2009 г.)
Тыпавое палажэнне аб інфармацыйна-адукацыйным цэнтры дзіцячай бібліятэкі (дзіцячага аддзялення) (2009 г.)