eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-Ivanov-24-10-2024
  • anons-Pivovar
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Вынікі абласнога конкурсу кніжных кампазіцый «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS»

14 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі ў бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу кніжных кампазіцый «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS» сярод спецыялістаў публічных бібліятэк рэгіёна.

Конкурс быў арганізаваны сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў рамках Года гістарычнай памяці. Для ўдзелу ў конкурсе супрацоўнікамі ўсіх бібліятэчных сістэм вобласці было прадстаўлена 100 работ. Цэнтральным элементам фотакампазіцый-буклукаў стала кніга, звязаная з Беларуссю. Сюжэты фотакампазіцый прысвячаліся традыцыйнай народнай культуры, гісторыі роднага краю, у іх адбіліся любоў да чытання і літаратуры, арыгінальны творчы падыход і гумар.

Натхненнем адразу для некалькіх работ сталі прэзентацыйнае выданне «Сімвалы Беларусі» пра найбольш значныя прадметы, з'явы і сімвалы суверэннай Рэспублікі Беларусь; аповесць-споведзь «Мая Беларусь» Уладзімра Ліпскага пра важнасць сваёй гісторыі і значнасць сваіх каранёў; класіка беларускай літаратуры – «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча і «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну адбілася ў кампазіцыях з кнігамі Алеся Адамовіча, Васіля Быкава, аповесцямі пра трагедыі Асвеі, Глыбокага, Хатыні. Апетытнымі буклукамі прадставілі бібліятэкары зборнікі страў беларускай кухні.

У журы конкурсу пад кіраўніцтвам дырэктара Віцебскай абласной бібліятэки Таццяны Адамян былі запрошаны Алена Сабірава – старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму; Святлана Дзядзінкіна – галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама; Дзмітрый Осіпаў – фотакарэспандэнт Рэдакцыі абласной газеты «Віцебскія весці»; Ганна Жукава – педагог аддзялення «Мастацтва і дызайн» філіяла «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт»; Наталля Тарабука – дацэнт кафедры дызайну і моды факультэта дызайну УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», член Беларускага саюза дызайнераў. Звярнуўшы ўвагу на разнапланавасць конкурсных здымкаў, судзейская калегія вырашыла не проста вызначыць пераможцаў зводнай колькасцю балаў, але і заахвоціць асобныя работы асабістымі прызамі членаў журы.

Згодна з рашэннем журы ўзнагароды пераможцам конкурсу і грашовыя прэміі ад Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму прысуджаны:

Гран-пры: фотакампазіцыя «Сцяжынкамі роднага краю» (Я. Колас, «Сымон-музыка»), аўтар – Раіса Лукашэвіч, бібліятэкар 1 катэгорыі Звяняцкай сельскай бібліятэкі-філіяла № 30 ДУК «Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

I Прэмія: фотакампазіцыя «Хлеб Беларусі» (фотаальбом «Хлеб Беларусі»), аўтар – Тамара Сцепулёнак, бібліятэкар 2 катэгорыі Узмёнскай сельскай бібліятэкі ДУК «Мёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

II Прэмія: фотакампазіцыя «У партызанскай зямлянцы» (П. Лебедзеў, «Мы – аляксееўцы: запіскі партызанскага разведчыка»), аўтар – Любоў Кісялёва, бібліятэкар Кавалёўскай сельскай бібліятэкі-музея ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

III Прэмія: фотакампазіцыя «Крэпасць мужнасці і славы» (С. Бабранок, «Ля сцен Брэсцкай крэпасці: запіскі ўдзельніка абароны»), аўтар – Іна Бандарэнка, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Персанальныя спецыяльныя прызы «За шчырасць і гарманічнасць вобразаў і высокую тэхнічнасць выканання» ад Дзмітрыя Осіпава ўручаны Леакадзіі Аляксеенка, бібліятэкару Сяляўшчынскай сельскай бібліятэкі (філіяла № 18) ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна», за кампазіцыю «Старыя гісторыі ажываюць» і Раісе Лукашэвіч, бібліятэкару 1 катэгорыі Звяняцкай сельскай бібліятэкі-філіяла № 30 ДУК «Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», за працу «Сцяжынкамі роднага краю».

Спецыяльны прыз «За крэатыўную атмасферу творчай работы» ад Наталлі Тарабука ўручаны Ганне Паўлючковай, бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», за кампазіцыю «І зноў у сэрцы струны рвуцца».

Спецыяльны прыз «За выдатны кадр і гульню слоў у назве «ИзумЛён» ад Ганны Жукавай уручаны Наталлі Гусевай, бібліятэкару Усценскай сельскай бібліятэкі – філіяла № 35 ДУК «Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», за фотакампазіцыю «ИзумЛён».

 

  • Педагог аддзялення «Мастацтва і дызайн» Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Ганна Жукава і прызёр конкурсу Ганна Паўлючкова
    big image
    Педагог аддзялення «Мастацтва і дызайн» Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Ганна Жукава і прызёр конкурсу Ганна Паўлючкова
  • Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і лаурэат конкурсу Іна Бандарэнка
    big image
    Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і лаурэат конкурсу Іна Бандарэнка
  • Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і лаурэат конкурсу Тамара Сцепулёнак
    big image
    Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і лаурэат конкурсу Тамара Сцепулёнак
  • Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і лаурэат конкурсу Раіса Лукашэвіч
    big image
    Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі і лаурэат конкурсу Раіса Лукашэвіч
  • Таццяна Адамян, Ганна Жукава, Пётр Падгурскі і лаурэаты конкурсу
    big image
    Таццяна Адамян, Ганна Жукава, Пётр Падгурскі і лаурэаты конкурсу
  • Гран-пры і спецыяльны прыз журы «За шчырасць і гарманічнасць вобразаў і высокую тэхнічнасць выканання» ад Дзмітрыя Осіпава: фотакампазіцыя «Сцяжынкамі роднага краю», аўтар – Раіса Лукашэвіч, Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
    big image
    Гран-пры і спецыяльны прыз журы «За шчырасць і гарманічнасць вобразаў і высокую тэхнічнасць выканання» ад Дзмітрыя Осіпава: фотакампазіцыя «Сцяжынкамі роднага краю», аўтар – Раіса Лукашэвіч, Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • I Прэмія: фотакампазіцыя «Хлеб Беларусі», аўтар – Тамара Сцепулёнак, Мёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
    big image
    I Прэмія: фотакампазіцыя «Хлеб Беларусі», аўтар – Тамара Сцепулёнак, Мёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • II Прэмія: фотакампазіцыя «У партызанскай зямлянцы», аўтар – Любоў Кісялёва, Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
    big image
    II Прэмія: фотакампазіцыя «У партызанскай зямлянцы», аўтар – Любоў Кісялёва, Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • III Прэмія: фотакампазіцыя «Крэпасць мужнасці і славы», аўтар – Іна Бандарэнка, Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
    big image
    III Прэмія: фотакампазіцыя «Крэпасць мужнасці і славы», аўтар – Іна Бандарэнка, Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • Спецыяльны прыз журы «За шчырасць і гарманічнасць вобразаў і высокую тэхнічнасць выканання» ад Дзмітрыя Осіпава: фотакампазіцыя «Старыя гісторыі ажываюць», аўтар – Леакадзія Аляксеенка, Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна
    big image
    Спецыяльны прыз журы «За шчырасць і гарманічнасць вобразаў і высокую тэхнічнасць выканання» ад Дзмітрыя Осіпава: фотакампазіцыя «Старыя гісторыі ажываюць», аўтар – Леакадзія Аляксеенка, Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна
  • Спецыяльны прыз журы «За крэатыўную атмасферу творчай працы» ад Наталлі Тарабука: фотакампазіцыя «І зноў у сэрцы струны рвуцца», аўтар – Ганна Паўлючкова, Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
    big image
    Спецыяльны прыз журы «За крэатыўную атмасферу творчай працы» ад Наталлі Тарабука: фотакампазіцыя «І зноў у сэрцы струны рвуцца», аўтар – Ганна Паўлючкова, Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • Спецыяльны прыз журы «За выдатны кадр і гульню слоў у назве «ИзумЛён» ад Ганны Жукавай: фотакампазіцыя «ИзумЛён», аўтар – Наталля Гусева, Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
    big image
    Спецыяльны прыз журы «За выдатны кадр і гульню слоў у назве «ИзумЛён» ад Ганны Жукавай: фотакампазіцыя «ИзумЛён», аўтар – Наталля Гусева, Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма