eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-Ivanov-24-10-2024
  • anons-Pivovar
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

85 гадоў Віцебскай вобласці

banner-VO-85-2023 

 

У 2023 годзе спаўняецца 85 год Віцебскай вобласці.

Вобласць размешчана на паўночным усходзе Беларусі ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўях Дняпра. На ўсходзе яна мяжуе са Смаленскай, на поўначы – з Пскоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі, на паўночным захадзе – з Латвіяй, на захадзе – з Літвой і Гродзенскай вобласцю, на поўдні – з Мінскай і Магілёўскай абласцямі Рэспублікі Беларусь. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане вобласць прадстаўлена 21 раёнам, 2 гарадамі абласнога падпарадкавання (Віцебск, Наваполацк), 14 гарадамі раённага падпарадкавання, 23 пасёлкамі гарадскога тыпу, 6480 сельскімі населенымі пунктамі. Абласны цэнтр – горад Віцебск. Найбуйнейшыя гарады – Орша, Полацк, Наваполацк. У Віцебскай вобласці пражываюць 1103833 чалавекі (на 1 студзеня 2022 года), у тым ліку гарадскога насельніцтва 861519 чалавек (78,05 %), сельскага – 242314 жыхароў (21,95 %).

 

Віцебская вобласць была створана 15 студзеня 1938 года і мае багатую гісторыю і культуру, развітую прамысловасць і сельскую гаспадарку. У яе склад уваходзіла 20 раёнаў. Да Вялікай Айчыннай вайны тут было сканцэнтравана каля 40 % усёй апрацоўчай, тэкстыльнай прамысловасці рэспублікі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе вобласці налічвалася 8 гарадоў, 13 гарадскіх і 7 рабочых пасёлкаў. Віцебск з'яўляўся самым буйным культурным і прамысловым цэнтрам вобласці. У ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэнняў у 1962 годзе было ліквідавана 9 раёнаў, 7 з іх былі адноўлены ў 1965–1966 гг. З таго часу колькасць раёнаў і межы вобласці застаюцца нязменнымі.

 

Сучасны герб вобласці быў прыняты Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў вясной 2009 года, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года. Уяўляе сабой выяву сярэбранага ўзброенага вершніка ў чырвоным полі французскага шчыта, у правай руцэ якога ўзняты сярэбраны меч, у левай – круглы шчыт з залатым крыжом Еўфрасінні Полацкай.

 

Віцебская вобласць – адзін з маляўнічых куткоў Еўропы. Па прыгажосці, унікальнасці фаўны і флоры, па багацці запаведных месцаў цяжка знайсці ёй роўных. На сотні кіламетраў з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход, на тэрыторыі плошчай больш за 40 тыс. км2 раскінулася Віцебшчына. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу рэгіён мае развітыя аўтамабільныя і чыгуначныя зносіны з многімі краінамі.

 

Прырода шчодра адарыла Віцебшчыну лясамі, багатымі лугамі, мудрагелістай мазаікай азёр, паўнаводнымі рэкамі. Віцебская вобласць уваходзіць у еўрарэгіён «Азёрны край». Яе часта называюць «беларускай Швейцарыяй». Тут знаходзіцца больш за 2800 азёр, больш за 500 рэк. Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці – каля 60 % яе прыпадае на векавыя хвойныя лясы. У сетку асабліва ахоўных прыродных тэрыторый па Віцебскай вобласці ўваходзяць: «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 2 нацыянальныя паркі – «Браслаўскія азёры» і «Нарачанскі» (часткова), 25 заказнікаў рэспубліканскага значэння, 86 помнікаў рэспубліканскага значэння, 63 заказнікі, 141 помнік прыроды мясцовага значэння. Іх агульная плошча складае 392,9 тыс. га або 9,81 % ад плошчы вобласці. Самымі буйнымі заказнікамі з'яўляюцца: «Чырвоны Бор» (Верхнядзвінскі і Расонскі раёны), плошчай 35023,3 га, «Асвейскі» (Верхнядзвінскі раён), плошчай 27754 га, «Казьянскі» (Полацкі і Шумілінскі раёны), плошчай 26060 га, «Ельня» (Мёрскі раён), плошчай 25301 га.

 

Сёння, дзякуючы развітаму экспартнаму патэнцыялу, Віцебская вобласць супрацоўнічае з рэгіёнамі-партнёрамі і мае шэраг пераваг для стварэння і працы экспартаарыентаванай вытворчасці. Вядучымі галінамі прамысловасці вобласці з'яўляюцца: паліўная – каля 58 %, электраэнергетыка – 10,8 %, харчовая – 8,8 %, лёгкая – 5,1 %, хімічная і нафтахімічная – 1,9 %. Ключавая роля ў забеспячэнні развіцця эканомікі Віцебскай вобласці належыць такім прадпрыемствам, як «Даламіт», «Аршанскі льнокамбінат», «Віцебскія дываны», «Нафтан» і іншыя. У вобласці функцыянуе звыш 200 сельскагаспадарчых арганізацый, 7 буйных аграпрамысловых аб'яднанняў, сельская гаспадарка спецыялізуецца на развіцці мяса-малочнай жывёлагадоўлі, кормавытворчасці, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і тэхнічных культур. Рэалізавана 120 інвестыцыйных праектаў, заключаны 231 інвестыцыйны дагавор з тэрмінамі рэалізацыі праектаў да 2025 года.

 

У Віцебскай вобласці больш за 3 тысячы помнікаў археалогіі, архітэктуры, гісторыі, мастацтва і культуры, каля 1000 занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рэгулярна праводзіцца работа па выяўленні і захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 19 элементаў паўночнага краю.

 

Віцебшчына – рэгіён з багатай культурнай спадчынай і значным творчым патэнцыялам. Штогод у вобласці праходзіць больш за 90 тысяч мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў. Сярод іх: Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку, Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» ў Наваполацку, міжнародныя фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) і музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага ў Віцебску, Рэспубліканскі сацыяльна-культурны праект «Фестываль дзвюх рэк» у Докшыцах, Рэспубліканскае свята цыркавога мастацтва «Арэна» ў Оршы, Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно» ў Полацку і іншыя. Брэндавымі для вобласці сталі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі» і інш.

 

Рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў Віцебскай вобласці ажыццяўляецца праз тэлевізійныя («Віцебск», «Беларусь 4 "Віцебск"», «Лепельская тэлепраграма» і інш.) і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі (абласная газета «Віцебскія весці», гарадская «Віцьбічы», раённыя газеты).

 

Віцебская вобласць мае значны патэнцыял для развіцця турызму. Перш за ўсё, пазнавальнага, экалагічнага, аздараўленчага, сельскага, паломніцкага, транзітнага. Назапашаная стагоддзямі культурна-гістарычная спадчына ўяўляе міжнародную цікавасць. Правядзенне значных культурных мерапрыемстваў, далейшае развіццё партнёрскіх і міжнародных адносін у галіне культуры садзейнічае фарміраванню станоўчага іміджу, турыстычнай прывабнасці і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў Віцебскай вобласці. Так, у 2022 годзе культурнай сталіцай Беларусі была абрана Орша, а маладзёжнай сталіцай стаў Віцебск. Дарэчы, Віцебская вобласць ужо трэці раз прымае эстафету маладзёжнай сталіцы. У розныя гады гэты статус насілі г. Полацк і г. Орша. З мэтай фарміравання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа рэалізуецца комплекс мер па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Праводзяцца абласныя патрыятычныя праекты «Беларусь – крыніца натхнення», «Беларусь памятае!», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Дзякуй за Перамогу!», «Зімовы маршрут», «Мы – грамадзяне Беларусі», патрыятычны марафон «Аўтацягнік памяці», абласная грамадзянска-патрыятычная гульня «Зарніца»; адукацыйна-патрыятычны форум «Курган моладзі», адкрытыя дыялогі, дыялогі пакаленняў і г. д.

 

На тэрыторыі рэгіёна пахавана больш за 60 тыс. салдат Чырвонай Арміі. Вялікі ўклад у вызваленне Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унеслі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцы Віцебшчыны, Героі Савецкага Саюза Л. М. Даватар, М. Ф. Сільніцкі, М. П. Шмыроў, Ц. Ц. Рамашкін, П. М. Машэраў, А. К. Гаравец і інш. У паўночным рэгіёне пытанням увекавечання памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны ўдзяляецца асаблівая ўвага. Важным складальнікам у гэтым накірунку з'яўляецца расследаванне фактаў генацыду беларускага народа, праводзіцца добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і месцаў баявой славы, ушаноўваюцца імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, значная ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню моладзі.

 

Прыдзвінскі край ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, асветнікаў і гуманістаў, сусветна вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, таленавітых мастакоў і пісьменнікаў, кампазітараў і музыкантаў, даследчыкаў і вынаходнікаў, якія пакінулі след у сусветнай культуры. Гэта мастакі Язэп Драздовіч, Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, Іван Хруцкі, скульптары Заір Азгур, Андрэй Бембель, пісьменнікі і паэты Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, фізік Жарэс Алфёраў, выдатны беларускі неўролаг Ігнацій Антонаў, вынаходнік, канструктар Павел Сухі, кампазітары Анатоль Багатыроў і Марк Фрадкін, гісторык музыкі, тэатра Іван Салярцінскі, акцёры Яроменкі, Генадзь Гарбук і іншыя.

 

Віцебская абласная бібліятэка актыўна рыхтуецца да святкавання 85-годдзя вобласці. Супрацоўнікамі бібліятэкі распрацаваны цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілейнай даты:

arrow Пасяджэнне Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый горада Віцебска;

arrow тэматычны вечар «Беларусь памятае. Героі Віцебскага падполля»;

arrow вечар памяці «Годы были прожиты честно и не зря» да 100-годдзя з дня нараджэння Сяргея Шабашова;

arrow прэзентацыя кнігі Аркадзя Падліпскага «Витебск, который мы потеряли»; літаратурнае свята «Табе, мой краю родны: пісьменнікі-лаўрэаты абласных літаратурных прэмій – Віцебшчыне»;

arrow прэзентацыя зборніка матэрыялаў VIIІ навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»;

arrow IX навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці

 

Па старонках зборніка «Віцебскі край»

Юрчак, Д. В. Административно-территориальное деление современной Витебской области: историческая ретроспектива / Д. В. Юрчак // Віцебскі край / рэдкал.: Т. Н. Адамян [і інш.] ; Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ; ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» ; Віцебскі абласны краязнаўчы музей ; Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. – Т. 4 : Матэрыялы IV Міжнароднай навук.-практ. канферэнцыі, прысвеч. 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. 22 лістап. 2018 г., Віцебск. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. – С. 4–15. 

 

qr-Yurchak

 

Па старонках курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»

 

 

Лекцыя 23. Відэаверсія

 

Звесткі пра розныя галіны жыцця Віцебскай вобласці таксама размешчаны ў электронных базах дадзеных, электронных праектах, створаных супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі:

arrow «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»;

arrow «Витебщина в войне 1812 года»;

arrow «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»;

arrow «Библиотекари Витебщины в борьбе за Победу»;

arrow «Афганистан: без права на забвение»;

arrow «Человек года Витебщины»;

arrow «Мастакі Віцебшчыны»;

arrow «Витебщина: документальное наследие».