eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-Ivanov-24-10-2024
  • anons-Pivovar
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Абласная выстава-агляд самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»

14 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы падведзены вынікі абласной выставы-агляду самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы».

Удзельнікамі выставы сталі пераможцы раённых этапаў – бібліятэкары і чытачы, прафесіяналы і аматары выяўленчага і прыкладнога мастацтва, сярод іх – мастакі, майстры Дамоў рамёстваў, навучэнцы і супрацоўнікі навучальных устаноў вобласці.

Аснову экспазіцыі складаюць 68 самаробных кніг рознай тэматыкі (32 індывідуальныя і 36 калектыўных работ), якія выкананы ў разнастайных тэхніках: скрапбукінг, піраграфія, батык, лепка, вышыўка, шыццё, вязанне. Многія работы выраблены з гліны, берасты, кардона, фетра, фанеры і іншых матэрыялаў.

Створаныя кнігі з'яўляюцца шчырым прызнаннем у любові да Беларусі, нацыянальнай культуры і роднай мовы: «Беларусь – мой родны край» (Гарадок), «Вобразы мілыя роднага краю» (Шуміліна), «Сімвалы беларускага арнаменту» (Ушачы) і іншыя. Шэраг работ прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа. Прадстаўлены на выставе і работы, аформленыя на аснове вершаў Н. Гілевіча, Я. Сіпакова, Р. Барадуліна, У. Карызны і іншых беларускіх аўтараў.

Падчас арганізацыі выставы ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Полацку цікавасць да работ была асаблівая, і было шмат гасцей і гараджан, хто змог пазнаёміцца з імі, а таксама прыняць удзел у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый. Некаторыя з работ атрымалі прапанову заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Зінаіды Камароўскай папоўніць фонды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Аўтары з Бешанковіч, Віцебска і Шуміліна будуць запрошаны ў Мінск падчас урачыстага святкавання юбілейнай даты класіка беларускай літаратуры.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня бібліятэк Беларусі і падвядзенні вынікаў абласной выставы-агляду прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму А. Сабірава, старшыня Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын І. Касцюковіч, кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Л. Вакар.

Па рашэнні журы пераможцамі ў асноўных намінацыях прызнаны наступныя работы:

У намінацыі «За папулярызацыю нацыянальнай літаратуры і культуры» адзначана работа ДУК «Чашніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (дырэктар Міцькавец Святлана Васільеўна). Беларускі куфар, які ўключае кнігі «Чашніччына – край таямніц», «Янка Журба. Я рос сярод красы прыроды» і «Янка Журба. Вершы», мае выдатнае майстэрскае афармленне, змяшчае цікавыя факты, мясцовыя легенды і паданні, звесткі гістарычнага характару.

У намінацыі «Лепшае мастацкае афармленне твораў пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны» адзначана работа, створаная паводле бурлескнай паэмы Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе», прадастаўленая Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай ДУК «Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк» (аўтар – бібліятэкар Галавіна Марына Барысаўна).

У намінацыі «Лепшае мастацкае афармленне кнігі краязнаўчага накірунку» адзначана работа «Дзяўчына-падарожніца», створаная бібліятэкай-філіялам № 14 імя У. Караткевіча ДУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска» (загадчык Ражноўская Галіна Іванаўна).

У намінацыі «Лепшае мастацкае афармленне твораў дзіцячай літаратуры» адзначана работа «Еўдакія Лось. Вершы» бібліятэкі-філіяла № 19 імя Е. Лось ДУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска» (загадчык Шашуткіна Ганна Анатольеўна).

У намінацыі «Асветнікі зямлі беларускай» адзначана работа Ноўкінскай сельскай бібліятэкі ДУК «Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (загадчык Канышына Таццяна Сяргееўна).

Па выніках выставы-агляду Гран-пры прысуджана майстру-метадысту ДУК «Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур» Зяленскай Кацярыне Уладзіміраўне за стварэнне самаробнай кнігі з гліны «Псалтыр».

Акрамя таго, членами журы адзначана 18 работ у спецыяльных намінацыях.

Усе пераможцы атрымалі ў падарунак ад Віцебскай абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын кнігі рэлігійнага зместу, а 6 работ адзначана спецыяльнымі прызамі. Партнёрамі і спонсарамі, якія таксама падтрымалі ідэю аб правядзенні выставы выступілі Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, спорту і турызму, упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, КПУП «Кандытарская фабрыка "Віцьба"», прадпрыемствы ТДА «Беліта Вітэкс», ТАА «Часпром», магазін бытавой тэхнікі «Вулкан».

 

  • Выставу адкрываюць дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Т. Адамян і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму А. Сабірава
    big image
    Выставу адкрываюць дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Т. Адамян і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму А. Сабірава
  • Удзельнікі выставы-агляду самаробнай кнігі
    big image
    Удзельнікі выставы-агляду самаробнай кнігі
  • Выступае кандыдат мастацтвазнаўства Л. Вакар
    big image
    Выступае кандыдат мастацтвазнаўства Л. Вакар
  • Узнагароджанне ўдзельнікаў
    big image
    Узнагароджанне ўдзельнікаў
  • Экспазіцыя выставы
    big image
    Экспазіцыя выставы
  • Выстава самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
    big image
    Выстава самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
  • Удзельнікі выставы-агляду самаробнай кнігі
    big image
    Удзельнікі выставы-агляду самаробнай кнігі
  • Удзельнікі выставы-агляду самаробнай кнігі
    big image
    Удзельнікі выставы-агляду самаробнай кнігі
  • Знаёмства з экспазіцыяй
    big image
    Знаёмства з экспазіцыяй
  • Знаёмства з экспазіцыяй
    big image
    Знаёмства з экспазіцыяй
  • Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    big image
    Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
  • Удзельнікі і пераможцы выставы-агляду самаробнай кнігі
    big image
    Удзельнікі і пераможцы выставы-агляду самаробнай кнігі