eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-AUTUMN-VACATION
  • anons-V-kraj-2024
  • anons-Ivanov-24-10-2024
  • anons-Pivovar
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі: гарадскі конкурс буктрэйлераў «Книга о войне: новый формат»

6 мая ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога бібліятэчнага конкурсу буктрэйлераў «Книга о войне: новый формат». Конкурс праводзіўся сярод бібліятэкараў Віцебска ў рамках святочных мерапрыемстваў Віцебскай абласной бібліятэкі, прысвечаных 70-годдзю Перамогі.

Мы выбіраем па трэйлерах фільмы. А вось трэйлеры да кніг – з'ява пакуль не вельмі распаўсюджаная. Але менавіта буктрэйлер – мініяцюрная «відэа-анатацыя» да кнігі – можа запомніцца, запасці ў душу і падштурхнуць чалавека да чытання той ці іншай кнігі. Гэта даказаў гарадскі конкурс буктрэйлераў, які стартаваў у студзені па ініцыятыве абласной бібліятэкі.

Супрацоўнікам віцебскіх бібліятэк было прапанавана ў адвольнай мастацкай форме стварыць кароткі відэаролік пра кнігу. У конкурсе прынялі ўдзел аддзелы абслугоўвання абласной бібліятэкі, Віцебская гарадская і раённая бібліятэчная сістэмы. А таксама бібліятэкі віцебскіх ВНУ – ВДМУ, ВДАВМ і ВДУ імя П. М. Машэрава.

Па ўмовах арганізатараў, можна было выбраць абсалютна любое выданне, звязанае з ваеннай тэматыкай, – мастацкую, мемуарнай літаратуру, альбомы, вершы. Журы ў творчы працэс не ўмешвалася. Некалькі відэаролікаў было зроблена па адной і той жа кнізе (напрыклад, «У войны не женское лицо»), адзін буктрэйлер – па альбоме па выяўленчым мастацтве. Удзельнікаў конкурсу зацікавілі кнігі «А зори здесь тихие...» Б. Васільева, «Альпийская баллада» В. Быкава, «Медвежий вал» У. Кліпеля (аб баях за вызваленне Віцебска), «Мы с Санькой в тылу врага» І. Сяркова і многія іншыя. Усяго на конкурс было прадстаўлена 20 буктрэйлераў – 4 індывідуальных і 16 калектыўных.

– Аўтары абралі для сваіх відэаролікаў самыя значныя кнігі пра вайну, – пракаментавала старшыня журы дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Адамян. – Тэма сама па сабе вельмі напружаная, журы выпала вельмі вялікая эмацыйная нагрузка. У кожнай рабоце – шчырасць, неабыякавае ўспрыманне кнігі і велізарнае жаданне зацікавіць чытача. Тым не менш, лідар вызначыўся па выніках галасавання адразу, а вось размеркаваць астатнія прызавыя месцы было вельмі складана.

Як адзначыла дырэктар музея М. Шмырёва Ірына Шышкова, некаторыя кнігі члены журы перачытвалі падчас праглядаў конкурсных работ, дзякуючы якім адкрылі для сябе шмат новага пра вайну:

– Гэта тэма для нас вельмі актуальная: Віцебская вобласць страціла ў гады вайны кожнага трэцяга ... Гэты конкурс павінен працягвацца ў новых напрамках, каб людзі не проста чыталі, а стаялі за кнігамі ў чарзе.

Пасля ўважлівых праглядаў, спрэчак і абмеркаванняў журы, у склад якога ўвайшлі таксама старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў культуры Алена Сабірава, дырэктар Віцебскай гарадской бібліятэчнай сістэмы Галіна Данілава, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Наталля Пугачова і карэспандэнт газеты «Віцьбічы» Наталля Крупіца, падлічыла балы і вызначыла лепшых.

Пераможцам стаў вельмі моцны па эмацыйным напале буктрэйлер супрацоўнікаў аддзела перыядычнай літаратуры абласной бібліятэкі па творы Прыма Леві «Человек ли это?» – кнізе-рэквіеме вязням канцлагераў (першае месца). Стваральнікі роліка падышлі да тэмы кнігі праз сваё ўласнае і аўтарскае стаўленне, выкарысталі фрагменты фільма «Невядомы Асвенцым», матэрыялы вікіпедыі, музыку А. Вівальдзі.

Другое месца заняў буктрэйлер па кнізе Сяргея Смірнова «Брэсцкая крэпасць» публічнага цэнтра прававой інфармацыі абласной бібліятэкі. Аўтары выкарысталі ў сваёй працы кадры з фільма «Брэсцкая крэпасць», інфармацыйныя і фотаматэрыялы, саўндрэкі.

Трэцяе месца дасталася буктрэйлеру па кнізе Святланы Аляксеевіч «У войны не женское лицо» – індывідуальнай рабоце Ірыны Галкоўскай (бібліятэка ВДУ імя П. М. Машэрава). Аўтар выкарыстала цытаты, успаміны, фатаграфіі гераінь кнігі, якія сышлі на вайну маладымі дзяўчынкамі, і найбольш эмацыйна раскрыла тэму жанчын на вайне.

Яшчэ пяць буктрэйлераў набралі найбольшую колькасць галасоў у розных намінацыях. Усе астатнія ўдзельнікі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і падарункі.

– Буктрейлеры – сёння не самая распаўсюджаная, але вельмі перспектыўная форма прасоўвання чытання і кнігі ў грамадстве, – адзначыла Таццяна Адамян. – Гэты напрамак неабходна развіваць, бо новыя тэхналогіі асабліва блізкія моладзі. Такі конкурс мы правялі ўпершыню, і «першы блін» атрымаўся ў нас не камяком. У далейшым нашы буктрейлеры могуць быць прысвечаны кнігам розных жанраў, літаратуры для дзяцей, духоўнай літаратуры. Гэта напрамак будучыні.

Вялікая праца, якую зрабілі бібліятэкары, у далейшым будзе папулярызавацца. Буктрэйлеры будуць размешчаны на афіцыйным сайце абласной бібліятэкі, дэманстравацца на плазменным маніторы ў фае ўстановы. Магчыма іх выкарыстанне ў тэлепраграмах, прысвечаных кнігам, рабоце бібліятэк, тэматычных праграмах пра вайну, паказы ў навучальных установах.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу, мэты якога – актывізацыя дзейнасці бібліятэк, павышэнне прафесіяналізму бібліятэкараў, прасоўванне кніг аб Вялікай Айчыннай вайне, падтрымка і развіццё чытання, з'яўляюцца Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Фінансавую падтрымку аказалі абласная арганізацыя прафсаюзаў работнікаў культуры, філіял арганізацыі «Белдзяржстрах» па Віцебскай вобласці, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, адміністрацыя магазіна «Еўраопт» прадаставіла салодкія прызы. Інфармацыйную падтрымку аказалі газета «Віцьбічы», інтэрнэт партал «GorodVitebsk.by», Віцебскае абласное тэлебачанне. На цырымоніі ўзнагароджання выступілі артысты абласной філармоніі і цэнтра культуры «Віцебск».

 

  • Прывітальнае слова старшыні журы конкурсу, дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Т. М. Адамян
    big image
    Прывітальнае слова старшыні журы конкурсу, дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Т. М. Адамян
  • Галоўны спецыяліст аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Д. В. Юрчак
    big image
    Галоўны спецыяліст аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Д. В. Юрчак
  • Вядучы мерапрыемства бібліятэкар Агульнай чытальнай залы Таццяна Калінава
    big image
    Вядучы мерапрыемства бібліятэкар Агульнай чытальнай залы Таццяна Калінава
  • Вальс у выкананні ўзорнага ансамбля спартыўнага бальнага танца «Фэст»
    big image
    Вальс у выкананні ўзорнага ансамбля спартыўнага бальнага танца «Фэст»
  • Выступаюць удзельнікі народнага маладзёжнага тэатра «Кола»
    big image
    Выступаюць удзельнікі народнага маладзёжнага тэатра «Кола»
  • Пераможца конкурсу (справа) бібліятэкар НБ УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» І. Ф. Галкоўская (III месца)
    big image
    Пераможца конкурсу (справа) бібліятэкар НБ УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» І. Ф. Галкоўская (III месца)
  • Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры А. А. Сабірава (злева) узнагароджвае пераможцу конкурсу С. Г. Курсо (II месца)
    big image
    Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры А. А. Сабірава (злева) узнагароджвае пераможцу конкурсу С. Г. Курсо (II месца)
  • Пераможца конкурсу Г. В. Самахвалава (I месца)
    big image
    Пераможца конкурсу Г. В. Самахвалава (I месца)
  • Выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі Агульнай чытальнай залы
    big image
    Выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі Агульнай чытальнай залы
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства