
Кнігі «Памяць»: Віцебская вобласць
- Details
- Created on Friday, 07 February 2025 11:32
Самым значным кніжным праектам, у якім адлюстравана памяць пра вайну, з'явілася выданне ў Беларусі серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Ідэя распрацоўкі кніг, у якіх будзе адлюстраваны ўклад кожнага раёна краіны ў Вялікую Перамогу, належыць Пятру Міронавічу Машэраву.
Ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах былі створаны камісіі па зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы рукапісаў «Летапісу памяці». Да гэтай высакароднай справы далучыліся вучоныя, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, журналісты. Стварэнне кніг «Памяць» стала сапраўды ўсенароднай справай.
Першай кнігай серыі стала «Память: историко-документальная хроника Шумилинского района», выдадзеная ў 1985 годзе на рускай мове. Усяго 27 кніг «Памяць» прысвечаны гарадам і раёнам Віцебскай вобласці (некаторыя з іх былі выдадзены ў дзвюх частках).
Гісторыка-дакументальная хроніка змяшчае звесткі пра розныя перыяды гісторыі краіны, раёнаў і населеных пунктаў, распавядае пра людзей, што ўнеслі важкі ўклад у развіццё Беларусі і сваёй малой радзімы. Выданне насычана архіўнымі дакументамі, артыкуламі з перыядычнага друку, фотаздымкамі.
Цэнтральнае месца ў кнігах «Памяць» аддадзена перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У раздзеле «Ішла вайна народная» адлюстраваны пачатак вайны і акупацыйны рэжым, падпольная барацьба і партызанскі рух, вызваленне ад фашысцкай навалы. Змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў час абароны і вызвалення гарадоў і раёнаў і пахаваны на іх тэрыторыі. Расказваецца пра воінаў-землякоў, якія ваявалі на розных франтах Вялікай Айчыннай, а потым ці загінулі і прапалі без вестак, ці вярнуліся і адраджалі мірнае жыццё. Да сённяшняга часу кнігі серыі «Памяць» з'яўляюцца важкай крыніцай патрыятычнага выхавання.
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі вядзецца работа па алічбоўцы серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» па Віцебскай вобласці.
Горад Віцебск
Памяць : Віцебск : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад.: А. І. Мацяюн ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 2002. – Кн. 1. – 648 с.
Памяць : Віцебск : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад.: А. І. Мацяюн ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 2003. – Кн. 2. – 677 с.
Горад Орша. Аршанскі раён
Памяць : Орша. Аршанскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. Т. Г. Ігнацьева ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1999. – Кн. 1. – 384 с.
Памяць : Орша. Аршанскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. Т. Г. Ігнацьева ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1999. – Кн. 2. – 528 с.
Горад Полацк
Памяць : Полацк : гiст.-дак. хронiкi гарадоў i раенаў Беларусi / уклад. С. С. Чарняўская. – Мінск : Беларус. энцыкл., 2002. – 912 с.
Бешанковіцкі раён
Памяць : гіст.-дак. хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларус. савец. энцыкл., 1991. – 423 с.
Браслаўскі раён
Памяць: Браслаўскі раен : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – 709 с.
Змест
Верхнядзвінскі раён
Памяць : Верхнядзвінскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал. У. І. Лемяшонак (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999. – Кн. 1. – 522 с.
Змест
Памяць : Верхнядзвінскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал. У. І. Лемяшонак (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – 396 с.
Змест
Віцебскі раён
Памяць. Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 772 с.
Гарадоцкі раён
Памяць : Гарадоцкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – 894 с. : іл.
Змест
Глыбоцкі раён
Памяць : Глыбоцкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1995. – 456 с.
Змест
Докшыцкі раён
Памяць : Докшыцкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 2004. – 752 с.
Змест
Дубровенскі раён
Памяць : Дубровенскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал. А. Я. Гаўруцікаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – 596 с.
Змест
Памяць : Дубровенскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал. А. Я. Гаўруцікаў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1996. – Кн. 2. – 494 с.
Змест
Лепельскі раён
Памяць : Лепельскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – 640 с.
Змест
Лёзненскі раён
Памяць : гіст.-дак. хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1992. – 600 с.
Змест
Міёрскі раён
Памяць : Міёрскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. навука, 1998. – 630 с.
Змест
Пастаўскі раён
Памяць : Пастаўскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – 688 с.
Змест
Полацкі раён
Памяць : Полацкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. У. І. Лемяшонак (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Выш. шк., 1999. – 700 с.
Змест
Расонскі раён
Памяць : гіст.-дак. хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1994. – 558 с.
Змест
Сенненскі раён
Памяць : Сенненскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад.: С. В. Шайко ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – 616 с. : іл.
Змест
Талачынскі раён
Памяць : гіст.-дак. хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1988. – 654 с.
Змест
Ушацкі раён
Памяць : Ушацкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с.
Змест
Чашніцкі раён
Памяць : Чашніцкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларус. навука, 1997. – 542 с.
Змест
Шаркаўшчынскі раён
Памяць : Шаркаўшчынскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – 512 с.
Змест
Шумілінскі раён
Память : ист.-док. хроника Шумилинского района / редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Белорус. совет. энцикл., 1985. – 520 с.
Змест