
Праект «Слухаем вінілавыя гісторыі»: калекцыя пласцінак Фрыдэрыка Шапэна
- Details
- Створана 09.02.2026 08:20

Аддзел літаратуры па мастацтве запрашае 18 лютага ў 18:00 на сустрэчу «Слухаем вінілавыя гісторыі».
Фрыдэрык Шапэн, вядомы як «сумны геній рамантызму», яшчэ пры жыцці быў прызнаны геніяльным. З асаблівай адухоўленасцю, вытанчанасцю выконваў ён уласныя сачыненні. Па ўспамінах сучаснікаў, выступленні Шапэна заўсёды праходзілі з вялізным поспехам.
Сёння мільёны вучняў пад чулым кіраўніцтвам педагогаў у школах асвойваюць музычнае мастацтва па яго сачыненнях.
Нездарма гавораць, што музыка Шапэна дапамагае лячыць хваробы і душы людзей. У адных творах – бравурнасць і бляск, якія ўзнімаюць настрой, у іншых – пяшчота, паэтычнасць, меладычнасць. Такая музыка супакойвае, улагоджвае, прыводзіць у гармонію пачуцці.
Вініл, Шапэн, бібліятэка – ідэальны рэцэпт для натхнення і рэлаксацыі.
Прыходзьце, будзем рады! Уваход вольны для чытачоў бібліятэкі.


































