
«Тваё застанецца тваім»: творчая сустрэча з пісьменніцай Вольгай Русілка
- Details
- Створана 14.05.2025 09:06
Пісьменніца Вольга Русілка запрашае 21 мая ў 11:30 у абласную бібліятэку на творчую сустрэчу «Тваё застанецца тваім». Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Котра», якая аб'яднала ранейшыя і новыя вершы, а таксама празаічныя замалёўкі.
Вольга Русілка – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, педагог, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.