
Выстава-прагляд «Листая драгоценные страницы»
- Details
- Створана 31.03.2025 09:19
Выстава-прагляд «Листая драгоценные страницы» ў рамках праекта «Раритет руками трогать!» – гэта выключная магчымасць дакрануцца да гісторыі і культуры, патрымаўшы ў руках сапраўдныя рарытэты!
У аддзеле рэдкай кнігі абласной бібліятэкі з 1 па 30 красавіка прадстаўленыя ўнікальныя выданні ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, творы класікаў айчыннай і замежнай літаратуры, раскошныя тамы «Живописной Россия» і Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона, краязнаўчыя выданні, мініяцюрныя кнігі, кнігі з аўтографамі.
Выставу варта наведаць, каб даведацца больш пра гісторыю кніжнай культуры, атрымаць магчымасць убачыць і дакрануцца да выданняў, якія звычайна не даступныя для шырокай публікі, а галоўнае – атрымаць асалоду ад экскурсіі, поўнай займальных гісторый пра кожны экспанат!
Выстава працуе ў буднія дні з 10:00 да 17:00. Папярэдні запіс па тэлефоне + 375 212 67 00 28.