
Вечар памяці «І ўзыду нанова ярыною...»
- Details
- Створана 28.11.2025 08:16
![]()
Вечар памяці пісьменніка, журналіста Сяргея Рублеўскага адбудзецца 9 снежня ў 17.30 у бібліятэцы.
Па адукацыі Сяргей Васільевіч настаўнік фізікі і матэматыкі, аднак, па спецыяльнасці ён прапрацаваў усяго год і звязаў сваё жыццё з журналістыкай, прайшоўшы шлях ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара абласной газеты «Народнае слова».
Падчас працы ў галоўным ўпраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ўдзельнічаў у падрыхтоўцы праектаў Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якімі заснаваны шэраг гербаў і сцягоў, гарадоў, раёнаў, пасёлкаў Віцебшчыны, а таксама герб Віцебскай вобласці. Вынікам гэтай дзейнасці стала выданне гербоўніка «Геральдычны вянок Віцебшчыны».
У яго творчай біяграфіі кнігі паэзіі «Адам і Ева» (1999); прозы «Апостраф» (2000), «Азярод» (2003), «Абмытыя валуны» (2005), «Ў, Тое, што мы скарацілі» (2009), «Маўчанне на ўвесь Божы свет» (2011), «Святло лускі» (2012), «Паспець надыхацца» (2012), «Мамін шэпт пад абразамі» (2016), «Барлёшы па назе» (2022).
Сябры, калегі, чытачы абласной бібліятэкі будуць дзяліцца ўспамінамі і чытаць творы паэта і пісьменніка.





































