
Выстава «Геніяльныя ляўшы»
- Details
- Створана 04.08.2026 10:06
![]()
Штогод 13 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ляўшэй. Гэта памятная дата з'явілася ў календары ў 1992 годзе па ініцыятыве Брытанскага клуба ляўшэй невыпадкова: кожны сёмы жыхар планеты піша левай рукой.
Многія творчыя людзі былі ляўшамі – прыроднымі, вымушанымі ці амбідэкстрамі: мастакі, кампазітары, пісьменнікі і паэты.
Экспазіцыя з цыкла «На літаратурным перакрыжаванні» не толькі нагадвае пра іх уклад у сусветную культуру, але і заахвочвае задумацца пра тое, як асаблівасці ўспрымання і мыслення ўплываюць на стварэнне шэдэўраў, якія застаюцца актуальнымі на працягу стагоддзяў.
Выстава «Геніяльныя ляўшы» ў агульнай чытальнай зале чакае чытачоў абласной бібліятэкі з 13 жніўня па 20 верасня.



































