
Лекцыя «Фелікс Мендэльсон – геніяльны кампазітар-рамантык»
- Details
- Створана 15.10.2026 09:01
![]()
Запрашаем аматараў класічнай музыкі на сустрэчу ў рамках праекту «Музыка для ўсіх». Лекцыя, прысвечаная жыццю і творчасці аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў эпохі рамантызму – Фелікса Мендэльсона, адбудзецца 22 кастрычніка ў 16:00 у аддзеле літаратуры па мастацтве.
Правадніком у свет вялікіх шэдэўраў стане кампазітар Аляксандр Іваноў. Госці мерапрыемства адкрыюць для сябе новыя грані таленту аўтара знакамітага «Вясельнага маршу» і даведаюцца, як ствараліся яго лепшыя творы.
Уваход вольны для чытачоў бібліятэкі. Не выпусціце магчымасць правесці гэты вечар у атмасферы гармоніі і музычнага натхнення!





































