
«Коласаўцы. Спектаклю "Несцерка" – 85 год»
- Details
- Створана 07.05.2026 08:16
![]()
Да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках праекта «Коласаўцы» на працягу года будуць наладжаны творчыя сустрэчы з артыстамі тэатра, мерапрыемствы, прысвечаныя легендам коласаўскай сцэны.
19 мая ў 17:00 адбудзецца сустрэча да 85-годдзя легендарнага спектакля «Несцерка» па п'есе Віталя Вольскага. Прэм'ера спектакля адбылася 18 мая 1941 года.


































