
Лекцыя «Псіхалагічная абарона і кагнітыўныя змяненні»
- Details
- Створана 07.02.2025 10:14
Запрашаем чытачоў бібліятэкі на займальную інтэрактыўную лекцыю «Псіхалагічная абарона і кагнітыўныя змяненні», якую правядуць вопытныя псіхолагі Юлія Насеннік і Таццяна Дробыш. Мерапрыемства адбудзецца 13 лютага ў 18:00 у актавай зале бібліятэкі ў межах бібліятэчнага праекта «Трэба разабрацца!, або Псіхалогія для ўсіх».
На лекцыі вы зможаце даведацца пра тое, як псіхалагічныя абароны ўплываюць на наша ўспрыманне свету і як кагнітыўныя скажэнні фарміруюць нашы паводзіны і мысленне. Вы таксама зможаце задаць пытанні і атрымаць каштоўныя парады ад прафесіяналаў. Чакаем вас!