
Бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 15.09.2026 08:54
![]()
Бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях адбудзецца 24 верасня ў 14.00 у аддзеле прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў бібліятэкі.
Прыём правядзе кваліфікаваны спецыяліст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты, які дапаможа грамадзянам разабрацца ў шырокім спектры прававых тэм. У ходзе асабістай гутаркі вы зможаце атрымаць кваліфікаваную дапамогу па пытаннях афармлення спадчыны, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аліментах, заключэння розных відаў здзелак з нерухомай маёмасцю і зямельнымі ўчасткамі, а таксама афармлення даверанасцей.
Папярэдні запіс абавязковы (канфідэнцыяльнасць гарантуецца). Тэлефон: + 375 212 64-41-05.





































