
Абласны марафон «Дарогі Перамогі»
- Details
- Створана 14.02.2025 13:50
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна запрашаюць прыняць удзел у абласным марафоне «Дарогі Перамогі», прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Стартуе акцыя 19 лютага ў 14:00 і аб'яднае людзей розных узростаў вакол паэзіі пра вайну. Чытанне вершаў дапаможа лепш зразумець важнасць гэтай Перамогі для нашага народа.