
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Румянцевские чтения – 2025»
- Details
- Створана 07.05.2025 10:10
22–24 красавіка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (г. Масква) адбылася штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Румянцевские чтения – 2025», арганізаваная пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, бібліятэчнай асамблеі Еўразіі і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.
Спецыяльная сесія бібліятэк краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прысвечаная 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сабрала кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў з дзевяці краін (Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана,). На сесіі абмяркоўваліся актуальныя пытанні захавання агульнай гістарычнай памяці, раскрыцця і папулярызацыі матэрыялаў ваенных часоў з бібліятэчных фондаў, сацыякультурныя праекты, прысвечаныя Вялікай Перамозе.
Загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова выступіла на сесіі з дакладам «Проектная деятельность Витебской областной библиотеки по сохранению исторической памяти: к 80-летию Великой Победы».