
З Днём Перамогі!
- Details
- Створана 08.05.2025 08:34
Паважаныя чытачы! Дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём Перамогі!
Дзень 9 мая 1945 года назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю як свята, якое ўвасобіла ў сабе бяспрыкладны подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, сілу духу і любоў да Радзімы.
Мы шануем памяць тых, хто аддаў сваё жыццё для нашага будучага жыцця, і выказваем падзяку ўсім, хто абараніў краіну ў цяжкі ваенны час, аднавіў яе з руін і развіваў эканамічны, навуковы і сацыяльны патэнцыял дзяржавы.
Наш абавязак – памятаць і беражліва захоўваць праўду пра вайну, пра легендарны подзвіг савецкага народа і перадаць моладзі вопыт старэйшага пакалення, якое ведае сапраўдны кошт заваяванага міру.
Шчыра жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, міру і дабра!