
Віцебск – Смаленск: патрыятычны дыялог
- Details
- Створана 25.04.2025 10:20
Працягваецца работа па рэалізацыі Пагаднення аб культурным і інфармацыйным супрацоўніцтве ў сферы грамадзянска-патрыятычнай і духоўна-маральнай асветы, падпісанага раней бібліятэкарамі Віцебска і Смаленска.
Сумесны праект «Віцебск – Смаленск: патрыятычны дыялог» аб'яднаў 22 красавіка ў Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага прадстаўнікоў Віцебскай абласной бібліятэкі, Аршанскай і Лёзненскай цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, Смаленскай абласной бібліятэкі для дзяцей і моладзі імя І. С. Сакалова-Мікітова, Сафонаўскай раённай ЦБС і Ярцаўскай цэнтральнай бібліятэкі.
У круглым стале «Сучасная бібліятэка як рэсурс патрыятычнага выхавання» беларускія і расійскія бібліятэкары дзяліліся вопытам па рэалізацыі патрыятычных праектаў у бібліятэках Віцебскай і Смаленскай абласцей, абмяркоўвалі пытанні краязнаўчай работы як адной з форм выхавання грамадзянскасці, разглядалі задачы і напрамкі інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці бібліятэк як важных кампанентаў у патрыятычным выхаванні чытачоў.