
Анлайн-марафон «80 радкоў пра вайну»
- Details
- Створана 17.04.2025 14:53
Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Пскоўская абласная бібліятэка імя В. Я. Курбатава падрыхтавалі сумесны анлайн-марафон пад назвай «80 радкоў пра вайну».
Карыстальнікі бібліятэк, школьнікі і студэнты, спецыялісты дзвюх бібліятэк чытаюць на беларускай і рускай мовах урывак з апавядання «Хлопцы самай вялікай вайны» зборніка «Тая самая зямля» беларускага савецкага празаіка і драматурга, літаратуразнаўцы Івана Навуменкі. Твор перадае ідэі мужнасці і трываласці савецкага народа, яго доўгага і цяжкага шляху да вялікай Перамогі над ворагам.
Шаноўныя ўдзельнікі, мы дзякуем кожнаму з вас за актыўны ўдзел у нашым анлайн-марафоне!