
Савет дырэктараў публічных бібліятэк Віцебскай вобласці
- Details
- Створана 04.04.2025 11:13
У Віцебскай абласной бібліятэцы 3 красавіка адбылося другое ў гэтым годзе пасяджэнне Савета дырэктараў публічных бібліятэк рэгіёна.
Галоўныя тэмы сустрэчы – ключавыя кампетэнцыі сучаснага кіраўніка бібліятэкі, удасканаленне метадаў працы і псіхалогія кіраўніцкай дзейнасці. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням аналізу статыстычнай інфармацыі ў арганізацыі эфектыўнага кіравання установай.
У першай частцы праграмы запрошаны спецыяліст кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Алена Бахмат правяла лекцыю-трэнінг «Кіраўніцкая дзейнасць: адказнасць і стрэсаўстойлівасць кіраўніка».
Круглы стол начале з галоўным спецыялістам аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Зояй Гукавай пачаўся з урачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
Загадчык сектара планава-эканамічнай работы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Святлана Спірыдонава распавяла пра новаўвядзенні ў заканадаўстве, якія рэгулююць пытанні аплаты працы бібліятэчных работнікаў.
Таксама былі разгледжаны пытанні арганізацыі і вядзення першаснага ўліку дакументаў у публічных бібліятэках вобласці, якасці прадастаўляемай інфармацыі, дакладнасці звестак.
Загадчык аддзела бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Наталля Пугачова падвяла вынікі маніторынгу работы публічных бібліятэк вобласці, які быў праведзены ў сакавіку.
З дзейнасцю метадычных службаў сваіх бібліятэчных сістэм азнаёмілі Вольга Папко, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Чашніцкай ЦБС, і Валянціна Спасібёнак, дырэктар Глыбоцкай ЦБС.




































