
Міфалогія роднага краю
- Details
- Створана 21.03.2025 11:29
Дзе жыве Цмок? Хто такі Жэўжык? Куды вядуць Птушыныя дарогі? Знайсці адказы на гэтыя пытанні і пазнаёміцца бліжэй з героямі беларускіх міфаў, казак і легенд змаглі наведвальнікі абласной бібліятэкі на прэзентацыі выставы «Дзівосны сусвет беларускай міфалогіі» ў выставачнай зале «Ex Libris» 19 сакавіка 2025 года.
Адкрыла выставу дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян, якая падкрэсліла важнасць работы па папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, звярнула ўвагу на прадстаўленыя ў экспазіцыі друкаваныя выданні. Сярод найбольш цікавых – працы знакамітага этнографа, даследчыка беларускага фальклору Мікалая Нікіфароўскага (1845–1910).
Пра развіццё беларускай міфалогіі і яе ўплыў на літаратуру расказала дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава Ганна Навасельцава.
Першую беларускую ролевую гульню «Таямнічыя міры Нікіфароўскага» прадставілі прысутным аўтар праекта, студэнтка 3-га курса ВДУ Валерыя Мядзведзева і навуковы кіраўнік праекта, дацэнт кафедры гісторыі і культурнай спадчыны Кацярына Плытнік.
У творах майстроў народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны, якія прадстаўлены на выставе, знайшлі сваё ўвасабленне знаёмыя і невядомыя персанажы беларускага фальклору: Паазерскія Русалкі, Цмокі, Ужалкі, Лесавікі, Дамавыя і інш. Пра гэтыя творчыя работы гасцям падрабязна расказалі намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Інэса Крукоўская і загадчык аддзела традыцыйнай культуры Таццяна Лапкова.
Выстава «Дзівосны свет беларускіх міфалогіі» працуе па 30 чэрвеня ў выставачнай зале «Ex Libris» абласной бібліятэкі (ІІІ паверх).