
Гучныя чытанні «Тэатр ценяў: Чараўнік краіны Оз»
- Details
- Створана 21.03.2025 08:52
У рамках інфармацыйна-асветнага праекта «Няхай кніга будзе побач» у аддзеле выданняў на замежных мовах 19 сакавіка прайшло мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню чытання ўслых.
Вучні сярэдняй школы № 41 сталі ўдзельнікамі гучных чытанняў «Тэатр ценяў: Чараўнік краіны Оз».
Школьнікі даведаліся пра важныя асаблівасці ўжывання слова «цень» у англійскай мове. А таксама пазнаёміліся з рознымі значэннямі гэтага слова з дапамогай арабскіх, мангольскіх, рускіх і яўрэйскіх фразеалагізмаў. Асаблівую цікавасць выклікала кітайская легенда пра паходжанне тэатра ценяў і гісторыю творчай узаемасувязі паміж пісьменнікамі Аляксандрам Волкавым і Лайменам Фрэнкам Баўмам.
Кульмінацыяй сустрэчы стала чытанне казкі «Чараўнік краіны Оз» у фармаце тэатра ценяў. Пасля гэтага ўдзельнікаў чакала пазнавальная віктарына, на пытанні якой дзеці зацікаўлена і актыўна адказвалі.