
Трэнінг для непаўналетніх «Паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі»
- Details
- Створана 18.03.2025 13:21
Экстрэмальныя сітуацыі могуць закрануць кожнага з нас, таму так неабходна валодаць элементарнымі ведамі і навыкамі, каб дапамагчы сабе ў выпадку пагрозы.
Самадапамога ў экстрэмальных сітуацыях можа выратаваць жыццё і дапамагчы захаваць спакой.
17 сакавіка супрацоўнікі Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Анастасія Полесава і Раман Бацюкоў сустрэліся з навучэнцамі 6 «А» і 7 «В» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф. Ц. Блахіна».
Навучэнцам расказалі аб правілах паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях. Трэнінг спрыяў фарміраванню сур'ёзнага стаўлення да ўласнага жыцця і бяспекі іншых людзей.