
«Назад у СССР»
- Details
- Створана 14.03.2025 11:51
У рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» 12 сакавіка для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту адбылася культурна-дасугавая праграма «Назад у СССР».
Госці мерапрыемства змаглі пагрузіцца ў атмасферу савецкай эпохі дзякуючы падборцы разнастайных атрыбутаў і прадметаў побыту часоў СССР, а таксама выставе «дэфіцытных» кніг, за якімі некалі выстройваліся чэргі.
Праграма ўключала інтэрактыўную частку ў фармаце «пытанне – адказ» аб значных падзеях савецкай эпохі: цэнах на прадукты і тавары, папулярных гульнях, вядомых артыстах, музычных кампазіцыях і папулярных фільмах.
Акрамя таго, удзельнікі змаглі падзяліцца сваімі ўспамінамі і ўражаннямі, што зрабіла сустрэчу асабліва цёплай і душэўнай.