
Экскурсія для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Добры дзень, бібліятэка!»
- Details
- Створана 13.03.2025 13:06
Пазнавальную экскурсію па бібліятэцы правялі супрацоўнікі абанемента 12 сакавіка для вучняў другіх класаў сярэдняй школы № 18 г. Віцебска імя У. С. Смятаніна.
Дзеці пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара, даведаліся аб правілах карыстання бібліятэчнымі паслугамі і атрымалі адказы на мноства пытанняў, якія іх цікавяць. Дзеці з задавальненнем наведалі аддзелы дзіцячай літаратуры, рэдкай кнігі, духоўна-асветніцкі цэнтр і аддзел літаратуры па мастацтве.
Пасля завяршэння экскурсіі юныя чытачы атрымалі чытацкія білеты, што стала для іх сапраўднай падзеяй. Акрамя таго, бібліятэка падарыла кнігі для школьнай бібліятэкі, якія абавязкова стануць крыніцай натхнення і ведаў для ўсіх вучняў.