
Пазнавальная гадзіна «Канстытуцыя як асноўны Закон краіны»
- Details
- Створана 12.03.2025 10:13
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя з'яўляецца асноўным Законам дзяржавы і мае вышэйшую юрыдычную сілу.
З мэтай выхавання канстытуцыйнай пісьменнасці для ўдзельнікаў праекта «Правазнайка» 11 сакавіка прайшла пазнавальная гадзіна «Канстытуцыя як асноўны Закон краіны».
Вядучы мерапрыемства Ларыса Гузава расказала дзецям пра Канстытуцыю. Інтэрактыўная частка мерапрыемства ўцягнула ўдзельнікаў у пазнавальны працэс і дазволіла кожнай камандзе праявіць свае веды.