
Адкрыццё выставы рэпрадукцый «Прыгажосць, праўда і каханне. Жанчыны ў мастацтве Расіі»
- Details
- Створана 06.03.2025 13:17
Напярэдадні Дня жанчын 5 сакавіка адбылося адкрыццё выставы рэпрадукцый «Прыгажосць, праўда і каханне. Жанчыны ў мастацтве Расіі».
Роля жанчыны ў мастацтве – тэма, якая выклікае нязменную цікавасць і адкрывае новыя гарызонты ў разуменні мастацтва. Прапануем натхніцца ўнікальнымі поглядамі на свет жанчын-мастакоў Зінаіды Серабраковай, Наталлі Ганчаровай і Веры Мухінай.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян, якая адзначыла, што выстава дае магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад мастацтва, але і задумацца аб ролі жанчын у гісторыі і сучаснасці. Выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Юлія Багданава звярнула ўвагу прысутных на тое, што работы адлюстроўваюць не толькі індывідуальныя перажыванні, але і шырокі спектр сацыяльных і культурных тэм, заклікала не толькі глядзець, але і адчуваць, разважаць.
Выстава арганізавана ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці паміж Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна і Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстава працягнецца да 23 сакавіка.