
Анлайн-выстава «Мастацтва зносін»
- Details
- Створана 05.03.2025 09:30
Аддзел перыядычных выданняў прадстаўляе анлайн-выставу «Мастацтва зносін», створаную для тых, хто жадае палепшыць сваю псіхалагічную культуру і развіць навыкі эфектыўных зносін.
Гэта ўнікальная падборка кніг, якія дапамогуць адкрыць для сябе свет зносін, які здольны ўзбагаціць ваша жыццё і ўмацаваць адносіны з навакольнымі.
На выстаўцы прадстаўлены творы, якія не толькі навучаць прыгожа і пераканаўча выкладаць свае думкі, але і раскрыюць сакрэты ўпэўненага публічнага выступлення. Гэтыя кнігі дапамогуць пераадолець страх перад аўдыторыяй, навучаць пашыраць слоўнікавы запас і падкажуць, як знаходзіць цікавыя тэмы для гутаркі з любым суразмоўцам.
Таксама ў рамках выставы прапануем вам артыкулы і рэкамендацыі, якія дапамогуць глыбей зразумець псіхалогію зносін і навучыцца эфектыўна будаваць дыялог.