
«Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят»
- Details
- Створана 04.03.2025 13:38
27 лютага ў кінатэатры «Дом кіно» стартаваў прэм'ерны паказ мультыплікацыйнага фільма «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят», прызначаны для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Фільм складаецца з шасці эпізодаў, у якіх даступнай для маленькіх гледачоў мовай расказваецца аб важных дзяржаўных святах Беларусі, а таксама тлумачыцца значэнне дзяржаўнай сімволікі.
У мінулым годзе анімацыйная стужка атрымала на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» дыплом «За адкрытую і патрэбную размову з падрастаючым пакаленнем». Рэжысёры – Канстанцін Андрушачкін, Ірына Тарасава, Таццяна Нагорская, Алена Турава і Наталля Касцючэнка.
Перад паказам мультфільма загадчык юнацкага аддзела Святлана Еленская патлумачыла малодшым школьнікам значэнне і важнасць такіх свят, як Дзень Канстытуцыі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень Перамогі, Дзень народнага адзінства, а таксама Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.
Супрацоўнікі юнацкага аддзела прадэманстравалі выстаўку кніг з фонду бібліятэкі «Сімвалы беларускай дзяржаўнасці».