
Родная мова – душа народа
- Details
- Створана 04.03.2025 11:38
На працягу лютага супрацоўнікі дзіцячага і юнацкага аддзелаў арганізавалі для дашкольных і школьных устаноў горада серыю мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.
Сярод іх былі: гадзіна адпачынку «Гульнявы карагод», гадзіна спазнанняў і адкрыццяў «Мова родная – мова модная», часопіснае знаёмства «Усе колеры "Вясёлкі"», літаратурны калейдаскоп «Падарожжа ў краіну беларускіх казак», этыкет-клас «Будзь ветлівым па-беларуску» і гульня-знаёмства «Ці добра ты ведаеш беларускую мову?».
У даступнай для дзяцей форме бібліятэкары расказалі пра гісторыю беларускай мовы і яе лексічныя асаблівасці, на займальным матэрыяле патлумачылі правілы сучаснага правапісу, а таксама прадставілі кнігі беларускіх пісьменнікаў з фонду бібліятэкі. Акрамя таго, успомнілі аб традыцыйных беларускіх народных гульнях, якія былі неад'емнай часткай свят, сямейных сустрэч і вясковых вячорак.
Замежныя навукоўцы адзначаюць, што беларуская мова з'яўляецца адной з самых меладычных моў свету, займаючы другое месца па мілагучнасці пасля італьянскай. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі са спецыяльнай установы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА).