
ХХIII абласныя адукацыйныя Срэценскія чытанні
- Details
- Створана 28.02.2025 14:01
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна ў рамках ХХIII абласных адукацыйных Срэценскіх чытанняў «Духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне як прыярытэт адукацыі: традыцыі і інавацыі» 27 лютага прайшла работа секцыі 4 «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання».
Перад удзельнікамі секцыйнага пасяджэння з прывітальным словам выступілі Таццяна Мікалаеўна Адамян, дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», і протаіерэй Андрэй Смольскі, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі.
У сваім дакладзе «Асветніцкая дзейнасць публічнай бібліятэкі: хрысціянскія каштоўнасці як арыенцір» Вольга Макараўна Камендантава, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы» Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», прааналізавала духоўна-асветніцкую дзейнасць публічных бібліятэк вобласці, адзначыла набыты немалы прафесійны вопыт работы, існуючыя пэўныя тэндэнцыі ў гэтым напрамку, аднак асаблівая ўвага прысутных была сканцэнтравана на існуючых праблемах і шляхах іх пераадолення.
Досведам працы бібліятэк сістэмы адукацыі падзялілася Алена Віктараўна Бабіч, метадыст дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі», выступіўшы з дакладам «Праваслаўнае краязнаўства: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты».
З цікавасцю слухалі ўдзельнікі чытанняў даклад Іны Уладзіміраўны Волкавай, загадчыцы бібліятэкі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж», «Удасканаленне і развіццё форм і метадаў работы па духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, якія паспяхова зарэкамендавалі сябе» і даклад Таццяны Міхайлаўны Саўчык, загадчыцы аддзела маркетынгу і метадычнай работы Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», «Духоўная асвета праз культуру: з вопыту работы з дзецьмі і моладдзю ў Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэцы».
Да работы секцыі ў анлайн фармаце падключылася Юлія Мікалаеўна Ізотава, загадчык бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска». У дакладзе «Роля бібліятэкі ў духоўна-маральным выхаванні асобы дзіцяці. Гульнявыя формы работы» яна распавяла пра інтэрактыўныя формы працы з дзецьмі.
Іна Мікалаеўна Карабан, загадчык Багатырскай бібліятэкі-філіяла № 48 дзяржаўнай установы культуры «Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», пазнаёміла ўдзельнікаў секцыі з духоўна-асветніцкім праектам «"Святло духоўнасці": з вопыту работы Багатырскай сельскай бібліятэкі».
На заканчэнне работы секцыі Ірынай Мікалаеўнай Наваранка, загадчыцай аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў дзяржаўнай установы «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», для ўдзельнікаў секцыйнага пасяджэння былі прэзентаваны электронныя рэсурсы Віцебскай абласной бібліятэкі па праваслаўным краязнаўстве.
Платформа Zoom дазволіла ўдзельнічаць у рабоце секцыі яшчэ 30 прадстаўнікам устаноў адукацыі і бібліятэк.
Мадэратарамі секцыі сталі протаіерэй Андрэй Смольскі, Вольга Макараўна Камендантава, Алена Віктараўна Бабіч.