
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 20.12.2022 14:51
19 снежня ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, прысвечаная сімфанічнай творчасці Пятра Ільіча Чайкоўскага.
Слухачы даведаліся гісторыю стварэння Сімфоніі № 1, а таксама азнаёміліся са сродкамі музычнай выразнасці, з дапамогай якіх аўтар раскрыў драматургічную задуму твора, паказаў душэўны стан чалавека ў складаных узаемаадносінах са знешнім светам.