
Прэзентацыя дакументальных фільмаў з цыкла «Витебская школа бокса. История в лицах»
- Details
- Створана 05.08.2022 09:15
4 жніўня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя дакументальных фільмаў «Витебская школа бокса. История в лицах. Владимир Львович Коган» і «Витебская школа бокса. История в лицах. Абрам Яковлевич Брин».
Альянс бокса і бібліятэкі адбыўся дзякуючы рэжысёру гэтых фільмаў. Анжаліка Ганчарова, наша былая калега, пазнаёміла гледачоў са сваімі новымі фільмамі і падзялілася творчымі планамі.
Адкрыў вечар аўтар і выканаўца Андрэй Каралёў, які прэзентаваў гледачам сваю новую песню «Бокс. Слава ці накаўт?».
На прэзентацыі прысутнічалі ветэраны спорту, якія па заслугах ацанілі фільмы пра баксёраў-землякоў і павіншавалі Анжаліку Ганчарову з чарговым яркім дасягненнем у рэжысёрскай дзейнасці.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу да мерапрыемства.