
Прэзентацыя настольнай гульні «Шлях герояў. Беларускія партызаны»
- Details
- Створана 10.09.2026 10:36
![]()
Прэзентацыя ўнікальнага гістарычнага праекта – настольнай гульні «Шлях герояў. Беларускія партызаны» адбудзецца 15 верасня ў 12:00. Госці мерапрыемства змогуць першымі ў Віцебску ўбачыць навінку і асабіста паразмаўляць з яе распрацоўшчыкамі – супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандрам Бараноўскім і Дзмітрыем Лішаем.
Гульнявое поле ўяўляе сабой карту сучаснай Беларусі, дзе па архіўных дакументах дэталёва ўзноўлены зоны дзеяння народных мсціўцаў і ўнікальныя гістарычныя назвы мясцовасцей.
Гульня бярэ свой пачатак у Віцебскай вобласці – знакавым рэгіёне, які стаў калыскай масавага партызанскага руху. Удзельнікам трэба будзе прымерыць на сябе ролі легендарных партызан з розных куткоў краіны і прайсці ўвесь маршрут у якасці Герояў Савецкага Саюза Міная Шмырова, Васіля Каржа, Пятра Машэрава і Кірыла Арлоўскага.
Усяго за 28 хадоў удзельнікі адкрыюць для сябе малавядомыя факты аб Вялікай Айчыннай вайне, лёсах герояў і аб тым, як жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі згуртаваліся дзеля абароны роднай зямлі.
Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да гераічнага мінулага ў сучасным і займальным фармаце!
* Удзел па папярэдняй рэгістрацыі + 375 212 67 49 11.











































