
Памяць Віцебшчыны
- Details
- Створана 27.06.2012 15:06
З 2007 года сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі вядзе работу па стварэнні базы даных «Памяць Віцебшчыны». База даных з'яўляецца універсальнай па змесце. Яна ўключае знамянальныя і памятныя даты найбольш значных падзей гісторыі, палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця Віцебска і вобласці, а таксама юбілейныя даты вядомых і знакамітых землякоў і дзеячаў, якія пакінулі істотны след у гісторыі Віцебшчыны і ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры рэгіёну.
На падставе базы выдаецца традыцыйнае выданне «Каляндар знамянальных і памятных дат Віцебшчыны».
Бібліяграфічныя даведкі пра ўраджэнцаў і дзеячаў вобласці рыхтуюцца на аснове фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.
Доступ да базы даных «Памяць Віцебшчыны» і пошук у ёй будзе ажыццяўляцца праз сродкі інтэрнэту.
На сённяшні дзень рэсурс знаходзіцца ў дапрацоўцы.