
«Коласаўцы. Святлана Жукоўская»
- Details
- Створана 08.04.2026 08:16
![]()
Да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках праекта «Коласаўцы» на працягу года будуць наладжаны творчыя сустрэчы з артыстамі тэатра, мерапрыемствы, прысвечаныя легендам коласаўскай сцэны.
16 красавіка ў 17:00 запрашаем на сустрэчу з артысткай, вядучым майстрам сцэны, уладальніцай прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка» Святланай Жукоўскай.




































