
Электронныя сістэмы і базы
- Details
- Створана 15.07.2019 15:30
Электронныя сэрвісы і сістэмы
ЛітРэс
У рамках праекта «ЛітРэс: Бібліятэка» ў бібліятэцы адкрыты бясплатны доступ да электронных выданняў з каталога ЛітРэс.
Дадзены сэрвіс дазваляе чытачам атрымаць доступ да ўсіх электронных і аўдыёкніг, прадстаўленых на партале ЛітРэс: гэта больш за 750000 выданняў, сярод якіх навінкі, бэстсэлеры, мастацкая літаратура і нон-фікшн, дзіцячыя кнігі і многае іншае. Кнігі даступныя для чытання на любым камп'ютары ці мабільнай прыладзе з выхадам у інтэрнэт. Чытанне кніг бясплатнае, без рэкламы і з гарантаваным доступам да ўсяго тэксту.
Для атрымання бясплатнага доступу да электронных кніг трэба запісацца ў бібліятэку і атрымаць індывідуальны лагін і пароль у аддзеле абанемента.
Znanium.com – гэта электронна-бібліятэчная сістэма, у якой сфармаваны калекцыі электронных версій кніг, часопісаў, артыкулаў і іншых дакументаў, згрупаваных па тэматычных і мэтавых адзнаках.
ЭБС Znanium з'яўляецца інфармацыйным парталам і ўключае падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, артыкулы, дысертацыі і аўтарэфераты, энцыклапедыі, даведнікі, заканадаўча-нарматыўныя дакументы, навуковую перыёдыку, даступныя ў адной віртуальнай прасторы.
У ЭБС змяшчаецца больш за 90000 дакументаў па розных тэматычных напрамках. Грунтам фонду электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium.com з'яўляецца літаратура групы кампаній «ІНФРА-М».
Мова дакументаў: руская.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2026 года.
Университетская библиотека онлайн
У электронна-бібліятэчнай сістэме «Университетская библиотека онлайн» змяшчаюцца рускамоўныя адукацыйныя рэсурсы (поўныя тэксты падручнікаў, вучэбна-практычных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў) па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, культуралогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, філалагічных навуках, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве і інш. Прадстаўлены таксама поўныя тэксты навуковых і навукова-папулярных выданняў (манаграфій, зборнікаў, часопісаў); твораў класічнай рускай, нямецкай, англійскай і амерыканскай мастацкай літаратуры; даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый; ілюстраваных выданняў па мастацтве і інш.
ЭБС сістэматычна папаўняецца новай літаратурай і на сённяшні дзень змяшчае каля 130000 назваў выданняў. Карыстальнікі маюць магчымасць рабіць нататкі да кніг, ствараць закладкі, каментарыі, канспектаваць з вывадам на знешні носьбіт, фарміраваць віртуальную кніжную паліцу.
Мова дакументаў: руская, англійская, нямецкая.
Доступ: аддалены.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2026 года.
Часопіс «Саюзная дзяржава»
«Саюзная дзяржава» – штомесячнае грамадска-палітычнае выданне, якое распавядае пра Беларусь і Расію, якія звязаны гістарычнымі, эканамічнымі, духоўнымі, роднаснымі сувязямі.
Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Інстытут эканамічных стратэгій» прапануе карыстальнікам бібліятэкі для азнаямлення электронныя выпускі часопіса «Саюзная дзяржава».
Матэрыялы часопіса традыцыйна ахопліваюць шырокае кола тэм, звязаных з развіццём саюзнай інтэграцыі: маладзёжную палітыку, прамысловую кааперацыю, сумесныя навуковыя даследаванні, культурнае ўзаемадзеянне, гуманітарныя праекты, а таксама супрацоўніцтва жанчын-прадпрымальнікаў і іншыя актуальныя напрамкі расійска-беларускага партнёрства.
Электронная версія нумароў часопіса «Саюзная дзяржава» за 2026 год:
№ 1–2(227–228), студзень – люты 2026 г.
Архіў нумароў часопіса даступны на афіцыйным сайце Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
На афіцыйнай старонцы часопіса ў «УКантакце» размяшчаюцца абраныя артыкулы і інтэрв'ю з нумароў, якія ўжо выйшлі, а таксама матэрыялы, якія не ўвайшлі ў друкаваную версію.
Базы даных уласнай генерацыі
Камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы аб дзейнасці лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Афганистан: без права на забвение»
Камбінаваная база даных краязнаўчай накіраванасці.
Вынік рэалізацыі сумеснага праекта ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна », Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праект распрацаваны да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана і прысвечаны воінам-афганцам Віцебшчыны.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
Мультымоўная камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы пра жыццё і творчую дзейнасць жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інсталяцыі, якія з'яўляюцца членамі абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз мастакоў», а таксама мастацтвазнаўцаў і фотамастакоў.
Мова тэкста: руская, беларуская, англійская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
Камбінаваная база даных краязнаўчай тэматыкі.
Прадстаўлены звесткі па гісторыі, розных галінах эканомікі і культурнага жыцця раёнаў Віцебскай вобласці. Ўключаны звесткі пра вядомых ураджэнцаў краю: Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, пісьменнікаў, мастакаў і знакамітых людзей у розных сферах дзейнасці.
Мова тэкста: беларуская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Витебщина: документальное наследие»
Электронная калекцыя алічбаваных дакументаў, у якой прадстаўлены рэдкія краязнаўчыя выданні аб Віцебшчыне XIX – пачатку ХХ стагоддзяў.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: лакальны.
Прадстаўлены звесткі аб перыядычных выданнях з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Формы документов»
Змяшчае тыпавыя (прыкладныя) формы і ўзоры дакументаў, якiя ўтрымлiваюцца ў нарматыўных прававых актах.
Мова тэкста: руская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: аддалены.
«Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Прадстаўлены электронныя версіі перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў перыяд з 1946 года па сённяшні час.
Мова тэкста: беларуская.
Перыяд аднаўлення: пастаянна.
Доступ: лакальны.












































