
Абласны конкурс «Лепшы цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці»
- Details
- Створана 08.06.2016 08:08
1 чэрвеня ў Віцебскай вобласці стартаваў абласны конкурс на лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі.
Конкурс праводзіцца ў рамках рэспубліканскага Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры. Арганізацыя і правядзенне конкурсу ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з яго філіялам – рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Віебскай вобласці, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна».