ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ НАРОДНАГА ПОБЫТУ
АСАБЛІВАСЦІ ПАЭМЫ Я. КОЛАСА «НОВАЯ ЗЯМЛЯ»
Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа – выдатная падзея ў беларускай літаратуры. У ёй апісана і апета цэлая гістарычная эпоха ў жыцці беларускага народа. Паэма стваралася на працягу дванаццаці гадоў і выйшла ў свет у 1923 годзе, адразу атрымаўшы нечуваны поспех у беларускім народзе.
Беларускія вучоныя-літаратуразнаўцы, крытыкі, паэты і празаікі аднадушна вельмі высока ацанілі твор. Шэдэўр айчыннай літаратуры, цар-звон беларускай паэзіі, ліра-эпічная паэма, першы беларускі раман у вершах, адысея беларускай літаратуры, беларускі нацыянальны эпас… Цяжка нават пералічыць тыя ўзнёслыя азначэнні, якія атрымала “Новая зямля”. Адны называюць паэму беларускай Бібліяй, другія – Евангеллем. Многія яе ставяць поруч з “Панам Тадэвушам” Адама Міцкевіча і “Яўгеніем Анегіным” Аляксандра Пушкіна, вызначаюць як твор эпахальнага значэння, які ўваходзіць ў шэраг лепшых твораў сусветнай літаратуры.
Выдатны вучоны і пісьменнік Алесь Адамовіч, аўтар адной з лепшых прац пра “Новую зямлю” – “Беларускі вершаваны раман”, ставіў пытанне: калі б нам удалося звязацца з іншапланецянамі, якую б найбольш поўную інфармацыю пра беларусаў трэба паслаць ім? І адказваў: “Новую зямлю” Якуба Коласа. Там усё пра нас сказана…
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Энцыклапедыя народнага побыту : асаблівасці паэмы Я. Коласа «Новая зямля»”, якая пройдзе з 2 лютага па 2 сакавіка, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў і поўнатэкставыя варыянты артыкулаў з перыёдыкі, якія ўключаны ў экспазіцыю.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Драздова, З. Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа на ўкраінскай мове / Зінаіда Драздова // Полымя. — 2008. — № 8. — С. 186—189.
2. Жыгоцкі, М. Жамчужына беларускай паэзіі // Побач з Коласам / Мікола Жыгоцкі; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. — Мінск : Беларуская навука, 1996. — С. 22—26.
3. Казбярук, У. М. Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” : у святле славянскіх традыцый / У. М. Казбярук; рэд. І. Я. Навуменка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1979. — 112 с.
4. Лойка, А. “Новая зямля” Якуба Коласа : вытокі, веліч, хараство / Алег Лойка. — Мінск : Выд-ва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1961. — 156 с.
5. Максімовіч, В. А. Касмічны лад паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” // Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя : вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — С. 233—273.
6. Міцкевіч, Д. Думкі пра “Новую зямлю” // Любіць і помніць : успамінае сын Якуба Коласа / Даніла Міцкевіч; уклад. В. Д. Міцкевіч; навук. рэд. Г. В. Кісялёў. — Мінск : Полымя, 2000. — С. 205—218.
7. Мой родны кут=Мой уголок родной : фотаальбом / тэкст і склад. М. І. Пратасевіча; фота А. М. Лабады. — Мінск : Беларусь, 1981. — 54 с.: іл.
8. Мушынскі, М. Ад задумы да здзяйснення : творчая гісторыя “Новай зямля” і “Сымона-музыкі” / Міхась Мушынскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1965. — 143 с.
9. Мушынскі, М. Невычэрпнасць класікі. “Новая зямля”, яе сучасная інтэрпрэтацыя, узровень мастацкай дасканаласці перакладу на рускую мову // Мае каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі; навук. рэд. М. А. Тычына; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 386 с.
10. Навуменка, І. Паэтызацыя працы ў “Новай зямлі” / І. Навуменка // Вялікі пясняр беларускага народа : зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / склад. І. Жыдовіч, Д. Міцкевіч; рэдкал.: П. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1959. — С. 111—126.
11. Навуменка, І. Я. Якуб Колас : духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка; афармл. Э. Э. Жакевіча. — 2-е выд., дап. і перапрац. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1981. — 240 с.
12. Праневіч Г. М. Генетычныя асновы вобразнасці : “Новая зямля” Я. Коласа і “Слова аб палку Ігаравым” / Г. М. Праневіч // З глыбінь народных / рэдкал.: А. А. Лойка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна, 1982. — С. 29—40.
13. Пшыркоў, Ю. С. Народная эпапея // Летапісец свайго народа : жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа / Ю. С. Пшыркоў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1982. — С. 94—169.
14. Пшыркоў, Ю. С. Эпас рэвалюцыі : паэмы Я. Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, трылогія “На ростанях” / Ю. С. Пшыркоў. — Мінск : Вышэйшая школа, 1975. — 240 с.
15. Тамашова, Л. Ф. Вывучэнне паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” ў школе / Л. Ф. Тамашова. — 2-е выд. — Мінск : Народная асвета, 1974. — 96 с.
16. Фіглоўская, Л. І. “Новая зямля” і “Сымон-музыка” – класічныя творы беларускай літаратуры // Творчасць Якуба Коласа / Л. І. Фіглоўская. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1959. — С. 131—184.
17. Хвясюк, І. А. Праблема зямлі і волі ў паэме “Новая зямля” Я. Коласа : IX клас / І. А. Хвясюк // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. — 2011. — № 4. — С. 3—9.
18. Шаладонава, Ж. С. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” / Ж. С. Шаладонава. — Мінск : Беларуская навука, 2001. — 104 с.
19. Якуб Колас : жыццё і творчасць : альбом / склад. Ю. Пшыркоў; рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1959. — 191 с.: іл.
20. Якуб Колас : жыццё і творчасць : матэрыялы да выстаўкі ў школе / склад. І. С. Курбека, М. У. Базарэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1967. — 57 с. — (Альбом-выстаўка ў школе).
21. Якуб Колас : камплект паштовак / склад. М. Р. Жыгоцкі. — Мінск : Беларусь, 1982. — 16 пашт.
КНІГІ І АРТЫКУЛЫ |
|
|
![]() |
Жыгоцкі, М. Жамчужына беларускай паэзіі // Побач з Коласам / Мікола Жыгоцкі; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. — Мінск : Беларуская навука, 1996. — С. 22—26.
У выданні змешчаны цікавыя матэрыялы пра Якуба Коласа, яго творы, сустрэчы з Купалам, Горкім, Твардоўскім, Рыльскім, Лыньковым, выкарыстаны ўспаміны пісьменнікаў, настаўнікаў, родных і блізкіх. Асобныя старонкі прысвечаны мясцінам, дзе жыў і працаваў класік беларускай літаратуры. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
|
|
|
![]() |
Навуменка, І. Энцыклапедыя сялянскага жыцця // Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / Іван Навуменка. — 2-е выд., са змяненнямі. — Мінск : Народная асвета, 2003. — С. 62—106. У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вялікая ўвага надаецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы. Раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры. |
|
|
![]() |
Шаладонава, Ж. С. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” / Ж. С. Шаладонава. — Мінск : Беларуская навука, 2001. — 104 с. Манаграфія ўяўляе сабой самастойнае завершанае даследаванне, прысвечанае спасціжэнню мастацка-філасофскай глыбіні паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Гэта яшчэ адна спроба перачытаць шэдэўр беларускай класікі. Даследаванне стане добрым дапаможнікам для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі нацыянальнага літаратуразнаўства. |
|
|
![]() |
Казбярук, У. М. Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” : у святле славянскіх традыцый / У. М. Казбярук; рэд. І. Я. Навуменка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1979. — 112 с. У кнізе разглядаюцца пытанні творчай гісторыі, ідэйнага зместу, мастацкай формы, кампазіцыі, стылю паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" ў святле творчага вопыту А. С. Пушкіна і А. Міцкевіча. |
|
|
![]() |
Лойка, А. “Новая зямля” Якуба Коласа : вытокі, веліч, хараство / Алег Лойка. — Мінск : Выд-ва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1961. — 156 с. З часу з'яўлення "Новай зямлі" беларуская літаратура непамерна ўзбагацілася. Веліч паэмы, аднак, не здрабнела, прыгажосць яе не паблекла. Мы зноў і зноў азіраемся на яе, зноў і зноў павяраем ёю свае дасягненні. Гэтая кніга – спроба зірнуць на паэму як на шматгранны адбітак жыцця, як на твор эпахальнага значэння, у аснове сваёй арыгінальны і непаўторны. |
|
|
![]() |
Мушынскі, М. Невычэрпнасць класікі. “Новая зямля”, яе сучасная інтэрпрэтацыя, узровень мастацкай дасканаласці перакладу на рускую мову // Мае каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / Міхась Мушынскі; навук. рэд. М. А. Тычына; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 386 с. У кнізе літаратурная спадчына Якуба Коласа разглядаецца як мастацка-духоўны складнік грамадскага жыцця на сучасным этапе. Даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты творчасці : пісьменнік і яго асяроддзе; паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка" і ўзровень іх перакладу на іншыя мовы; жанравая прыналежнасць ліра-эпічнага твора "На шляхах волі". |
|