eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 8th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 9th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 11th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 12th image here

Database «Regional archive of periodicals»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-SANITARY-DAY 04 12 2024
  • anons-07 12 2024
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Знакавай і важнай для ўсёй Беларусі падзеяй з'яўляецца святкаванне 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці жыхар нашай краіны, некаторыя раёны Беларусі страцілі кожнага другога. Гэты боль назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах, як напамін пра жорсткія злачынствы, якім няма апраўдання. Шлях да вызвалення быў доўгім, цяжкім, але поўным надзей, гераізму, самаахвярнасці і любові да сваёй Айчыны. Звыш 1500 савецкім воінам за вызваленне Беларусі было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза, 402 тысячы чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

23 верасня 1943 года быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі – раённы цэнтр Камарын Палескай (Гомельскай) вобласці. З гэтага дня пачаўся доўгі і цяжкі шлях выгнання варожых акупантаў з гераічнай і непакорнай беларускай зямлі. Гарадскі пасёлак Лёзна ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў першым райцэнтрам на Віцебшчыне, які Чырвоная армія вызваліла ад ворага. Прарваць умацаваныя пазіцыі нямецкіх акупантаў атрымалася 8 кастрычніка 1943 года, жорсткія баі за гэтую зямлю працягваліся да 10 кастрычніка.

Восенню і зімой 1943–1944 гг. войскі Чырвонай арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў Беларусі, 36 раённых і два абласныя цэнтры: Гомель і Мазыр. Наступленне савецкіх войскаў на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і мірнага насельніцтва рэспублікі.

Беларуская наступальная аперацыя па сваіх маштабах, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з самых буйных не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў Другой сусветнай вайне. Гэта аперацыя атрымала кодавую назву «Баграціён». На першым яе этапе – з 23 па 4 ліпеня 1944 г. – былі паспяхова праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская і Полацкая аперацыі, была акружана мінская групоўка ворага. На другім этапе – з 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 г. – Шаўляйская, Вільнюская, Каўнаская, Беластоцкая і Люблінска-Брэсцкая аперацыі.

У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі «Баграціён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна спыніла існаванне адна з самых моцных груповак вермахта – група армій «Цэнтр».

Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. З 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі звыш 440 тыс. чалавек, у тым ліку 97 232 забітымі. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала магчымым дзякуючы мужнасці, стойкасці, самаахвярнасці ўсяго савецкага народа ў тыле і на фронце, байцоў, камандзіраў Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў Беларусі.

2024 год – юбілейная дата аперацыі «Баграціён», падчас правядзення якой у чэрвені–ліпені 1944 года савецкія войскі цалкам вызвалілі тэрыторыю Беларусі.

 

У мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка 2023 года падпісаў Указ № 316 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў». Таксама Указ будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва і захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.

 

Генеральнай пракуратурай сумесна з Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі рэалізаваны праект «Генацыд. Справа №». Гэта цыкл з 8 відэаролікаў, заснаваных на паказаннях сведкаў і відавочцаў злачынстваў фашыстаў і іх саўдзельнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў стварыў праект сацыяльнай рэкламы. Кадры ўнікальнай архіўнай хронікі закліканы прадэманстраваць гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праве ганарацца нашчадкі.

 

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Віцебскай абласной бібліятэцы на працягу года адбудзецца шэраг мерапрыемстваў:

– урок-роздум «Вайна для мяне – гэта...» (май);

– інтэлектуальная гульня «Доўгі шлях да Перамогі» да 80-годдзя вызвалення Беларусі – ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (май);

– гістарычнае дасье «Віцебск падчас вайны» да Дня Перамогі (май);

– урок мужнасці «Грозно грянула война...» да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

– круглы стол па патрыятычным выхаванні: супрацоўніцтва бібліятэк Віцебска і Смаленска;

– канцэртная праграма «Памяць у нашых сэрцах» сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

– літаратурна-музычны вечар «И, значит, нам нужна одна Победа...»;

– тэматычны вечар «Тры штыкі вартуюць цішыню...»: да 1050-годдзя г. Віцебска і 80-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (чэрвень);

– прэзентацыя хроніка-дакументальнага фільма «Аперацыя "Баграціён"»;

– Міжнародны круглы стол «80-летию Великой Победы посвящается»;

– круглы стол да Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (верасень);

– XIII міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Смаляне на службе Айчыне»;

– прэзентацыя мультымедыйнага рэсурсу «Военные дороги библиотекарей Витебщины»;

– тэматычны вечар «Беларусь адзіная»;

X навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 1050-годдзю заснавання Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (21–22 лістапада);

– гульня-квэст «Горад – тайна, горад – герой» да юбілею горада Віцебска і 80-годдзя яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (на працягу года);

– «Вялікая Айчынная вайна. 1943 год. Пераломны перыяд» (на працягу года);

– выстава-прагляд «Беларусь памятае. Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944» (на працягу года).

 

Сумесна з Віцебскім абласным саветам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пройдзе выстава дзіцячай творчасці «Нам мир завещано беречь».

 

План сацыякультурных мерапрыемстваў публічных бібліятэк Віцебскай вобласці, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

Гісторыка-патрыятычны праект «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Мультымедыйны рэсурс «Военные дороги библиотекарей Витебщины»