eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-Petrova
  • anons-Vitebsk-history-50
  • anons-mishka-Teddi
  • anons-Konopelko
  • anons-pushkin-10-2019
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Завочнае падарожжа для вучняў "Беларусь – старонка родная"

9 кастрычніка 2010 года супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры Баталка І .І. і Собалева В. М. здзейснілі завочнае падарожжа па краіне Беларусь для вучняў 7–9 класаў СШ № 25 г. Віцебска.

Каля 200 школьнікаў апынуліся ў чароўным свеце айчыннай прыгажосці. Свой расповед пра бясцэнную каштоўнасць запаведных мясцін, маляўнічасць натуральных і культурных ландшафтаў блакітнай краіны бібліятэкары суправаджалі кадрамі электроннай прэзентацыі. Фотаздымкі з альбомаў вядомых на Беларусі аўтараў Ігара Бышнёва, Міхася Раманюка, Анатоля Кляшчука і Сяргея Плыткевіча гарманічна дапаўнялі бібліяграфічны агляд.

Мастацкае фота – цудоўны сродак, які дапамагае паўней адчуць веліч краіны, атрымаць асалоду ад відарысаў прыродных багаццяў Беларусі. Менавіта прыгажосць роднай краіны з’яўляецца вытокам натхнення для стварэння паэтычных вобразаў, малявання карцін, нараджэння музычных кампазіцый…

На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічаюць чатыры Нацыянальныя паркі : Белавежская пушча, Нарачанскі, Прыпяцкі і Браслаўскія азёры. Заўсёды душу перапаўняе пачуццё гонару, што на нашай зямлі яшчэ захаваліся першабытныя куточкі, дзе рэдка ступала нага чалавека. Беражлівыя адносіны да прыроды – асноўны абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі. Менавіта гэтая думка была лейтматывам сустрэчы пад назвай “Беларусь – старонка родная”.