eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-Maler
  • vicebskij-kraj-2019
  • anons-Vitebsk-history-51
  • anons-Romanchuk
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019
 
2010-k1

 

У 2010 годзе адзначаецца 80-гадовы юбілей беларускага пісьменніка, патрыёта радзімы, грамадзяніна У.С. Караткевіча. Унёсак гэтага чалавека ў справу развіцця беларускай літаратуры, адраджэння беларускай культуры проста бясцэнны. Яго творы знаёмяць чытача з гісторыяй нашай краіны, дапамагаюць зразумець сапраўдныя духоўныя каштоўнасці жыцця, выхоўваюць патрыятызм і сапраўдную чалавечую годнасць, любоў да роднай зямлі.

 

 

korotkevich

 

(1930–1984)

 

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у горадзе Оршы ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі. У 1944 годзе вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949–1954 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954–1956), у Оршы (1956–1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя і Вышэйшыя сцэнарныя курсы. З 1962 г. жыў у Мінску. З 1957 г.уваходзіў у Саюз пісьменнікаў СССР.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі».

Для прозы Караткевіча характэрны вострая фабула, яркія характары, пастаноўка сацыяльна значных праблем. Распрацоўваў пераважна гістарычную тэматыку (паўстанне 1863–1864 і інш.). Многія героі яго твораў вабяць сваёй прыгажосцю і багаццем унутранага свету, маральнасцю, высакароднасцю ўчынкаў, самаахвярным служэннем Бацькаўшчыне. Паэзіі ўласціва яркая вобразнасць, асацыятыўнасць мыслення, глыбіня філасофскага роздуму.

Уладзімір Караткевіч – аўтар п'ес і кінасцэнарыст. На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча ў Беларускім тэатры оперы і балета пастаўлена опера «Сівая легенда», а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» — аднайменная опера. Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Працаваў як перакладчык.

Творчасці У. Караткевіча ўласцівы філасофскія роздумы пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, пра лёс беларускага народа, вострая сацыяльная накіраванасць і грамадзянская страснасць, вернасць ідэалам гуманізму, дабра і справядлівасці, узнёслая рамантычнасць і паэтычнасць.

Творы Уладзіміра Караткевіча перакладзены на многія мовы свету.

Памёр У. Караткевіч 25 ліпеня 1984.

 

Да 80-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка аддзел беларускай літаратуры падрыхтаваў цыкл выстаў пад назвай «ПАД ЧАРОЎНЫМ ВЕТРАЗЕМ СТАГОДДЗЯЎ».

 

arrow РЫЦАР СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ : АСОБА У. КАРАТКЕВІЧА Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

arrow БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ : ЛІРЫЧНАЯ СПАДЧЫНА У. КАРАТКЕВІЧА

arrow ДРЭВА ВЕЧНАСЦІ : СЦЕЖКАМІ ПРОЗЫ У. КАРАТКЕВІЧА

arrow У СКАРБОНКУ НАШЧАДКАМ : ТВОРЧАСЦЬ У. КАРАТКЕВІЧА НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў ШКОЛЕ

arrow ГІСТОРЫЯ, УВАСОБЛЕНАЯ Ў ДРАМАТЫЧНЫМ ДЗЕЯННІ : ДРАМАТУРГІЧНАЯ СПАДЧЫНА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

arrow ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ : АПОВЕСЦЬ У. КАРАТКЕВІЧА "ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА"

arrow ДАБРО ЗАСТАЕЦЦА НАЗАЎЖДЫ : ПА СТАРОНКАХ РАМАНА У. КАРАТКЕВІЧА "ЧОРНЫ ЗАМАК АЛЬШАНСКІ"

arrow АДВЕЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ БЫЦЦЯ : У ВІРЫ ПАДЗЕЙ РАМАНА У. КАРАТКЕВІЧА "КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ"

arrow УЗЫСЦІ НА СВАЮ ГАЛГОФУ : ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ РАМАН У. КАРАТКЕВІЧА "ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ"

arrow ВАЧЫМА СЯБРОЎ : УСПАМІНЫ ПРА У. КАРАТКЕВІЧА

arrow У ВЯНОК КАРАТКЕВІЧУ : У. КАРАТКЕВІЧ У ТВОРАХ МАСТАЦТВА

arrow ПАМІЖ БЫЛЫМ І БУДУЧЫМ : ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА У. КАРАТКЕВІЧА

 

Таксама аддзелам беларускай літаратуры падрыхтаваны і выдадзены бібліяграфічны паказальнік "Уладзімір Караткевіч у творах мастацтва".