eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-Vitebsk-history-52
  • anons-Vitebsk-history-53
  • anons-Krizhiovy-shlyah
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 08
  • 09
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019
kupala-m 
 

КАРПАТЛІВАЯ ПРАЦА НАД СЛОВАМ

МОВА ТВОРАЎ КУПАЛЫ

 

Паэтычныя творы Янкі Купалы адлюстроўваюць яго думкі, перадаюць пачуцці, выказваюць інтэнцыі паэта. І ўсё гэта перададзена з дапамогай слова, праз якое аўтар выказвае сваё мастацкае ўспрыманне свету, адлюстроўвае свой час і навакольны свет і ўздзейнічае на слухача-чытача. Майстэрскае валоданне словам дазволіла паэту здзівіць чытача той лёгкасцю, эстэтычнасцю формы і глыбінёй зместу, той музыкальнасцю сваіх твораў і разнастайнасцю іх рытмаў, мелодыкі, багаццем лексічных рэсурсаў і сэнсавай шматпланавасць паэтычнага слова.

Выкарыстанне паэтам слова ў незвычайных словаспалучэннях адлюстроўвае працэс эстэтычнай рэалізацыі магчымасцяў сістэмы мовы і раскрывае ролю паэта ў выяўленні і расшырэнні патэнцыяльных магчымасцяў беларускага слова, яго семантычнага аб'ёму.

Спалучальнасць, месцазнаходжанне слова ў паэтычных творах Янкі Купалы абумоўлены як задачамі, мэтамі аўтара, зместам твора, так і асаблівасцямі нормы паэтыкі: эстэтычнасць уздзеяння, метрычнасць і рытмічнасць паэзіі, выдзяленне, падкрэсліванне гучання і семантыкі слова, запаволены тэмп чытання.

Аснову музыкальнасці і своеасаблівасць вершаваных твораў Янкі Купалы складае прыём паўтору, які праяўляецца ў розных відах з рознымі мэтамі, з якіх найбольшае пашырэнне і адметнасць у паэта складае ўзмацненне гучання, сэнсу, выражэнне эмоцый.

Выбар слова, яго выкарыстанне ў паэтычным тэксце характарызуе Янку Купалу як эмацыянальнага, рамантычнага, узнёслага і адначасова зямнога, дзейснага, імпульсіўнага чалавека.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Карпатлівая праца над словам : мова твораў Купалы”, якая пройдзе з 2 красавіка па 2 мая, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Бярозкін, Рыгор Саламонавіч. Свет Купалы : думкі і назіранні / Рыгор Саламонавіч Бярозкін. — Мінск : Беларусь, 1965. — 303 с.

2. Ванкович, Л. А. Лексика произведений Янки Купалы 1905-1907 годов : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Л. А. Ванкович. — Минск, 1964. — 20 с.

3. Гапава, Валянціна Ігнатаўна. Перачытваючы "Спадчыну" Янкі Купалы / Валянціна Ігнатаўна Гапава. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 135 с.

4. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала. Новы погляд : дапаможнік для настаўніка / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1995. — 176 с.

5. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыцце і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 238 с.

6. Гульман, Роза Ізраільеўна. Тэксталогія твораў Янкі Купалы : пытанні вызначэння аўтэнтычнага тэксту / Роза Ізраільеўна Гульман. — Мінск : Навука і тэхніка, 1971. — 176 с.

7. Гутараў І. Аб народнасці эстэтыкі і паэтыкі Я. Купалы / І. Гутараў // Любімы паэт беларускага народа / склад.: І. Жыдовіч, У. Луцэвіч. — Мінск : Выд-ва Акад. навук БССР, 1960. — С. 90—121.

8. Ленсу, А. Я. Станаўленне метаду сацыялістычнага рэалізму ў творчасці Янкі Купалы / А. Я. Ленсу. — Мінск : Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1962. — 87 с.

9. Ленсу, Елена Яковлевна. Фольклорные традиции в дооктябрьском творчестве Янки Купалы / Елена Яковлевна Ленсу. — Минск : Высшая школа, 1965. — 122 с.

10. Ляшчынская, Вольга Аляксееўна. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / Вольга Аляксееўна Ляшчынская. — Мнінск : Беларуская навука, 2004. — 272 с.

11. Максімовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 424 с.

12. Навуменка, Іван Якаўлевіч. Янка Купала / Іван Якаўлевіч Навуменка. — Мінск : Вышэйшая школа, 1980. — 205 с.

13. Пуцявінамі Янкі Купалы : дакументы і матэрыялы / уклад. Г. В. Кісялёў ; рэд.: В. В. Барысенка, М. І. Мушынскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1981. — 312 с.: іл.

14. Станкевіч, Станіслаў. Янка Купала : на 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня / Станіслаў Станкевіч. — Нью Ёрк : Выд-ва газ. "Беларус", 1982. — 144 с.

15. Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — 727 с.: іл.

 

КНИГИ И СТАТЬИ

 

 


 

01

Бярозкін Рыгор Саламонавіч. Свет Купалы : думкі і назіранні / Рыгор Саламонавіч Бярозкін. — Мінск : Беларусь, 1965. — 303 с.


Гэта кніга – не манаграфія пра Янку Купалу, не крытыка-біяграфічны нарыс пра яго жыццё і творчасць.

Аўтар паставіў сабе за мэту прачытаць уголас выдатнага беларускага паэта, высветліць некаторыя заканамернасці яго творчага метаду, вобразнага мыслення і лірычнага стылю. Ён мог бы назваць сваю кнігу «Мой Купала», бо ў аналізе імкнуўся зыходзіць са свайго ўласнага ўспрыняцця і адчування купалаўскага радка, вобраза, верша.

Аўтар цвёрда перакананы, што толькі шырокае і ўсебаковае абмеркаванне праблем Купалаўскай творчасці будзе садзейнічаць далейшаму росту купалазнаўства ў чытачоў.

 

 


 

02

Гапава Валянціна Ігнатаўна. Перачытваючы "Спадчыну" Янкі Купалы / Валянціна Ігнатаўна Гапава. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 135 с.


Упершыню даследуецца паэтычная кніга «Спадчына» як арганічнае ідэйна-мастацкае адзінства, асвятляюцца некаторыя заканамернасці мастацкага мыслення паэта, яго страсныя творчыя пошукі на адказным этапе гісторыі беларускага народа. Паказана цесная ўзаемасувязь жыццёвага шляху Купалы і яго паэзіі, адзначаны цікавыя аспекты творчых сувязей з сусветнай паэтычнай класікай.

Кніга разлічана на студэнтаў-філолагаў, выкладчыкаў беларускай літаратуры, шырокае кола чытачоў.

Книга рассчитана на студентов-филологов, преподавателей белорусской литературы, широкий круг читателей.

 


 

03

Гніламёдаў У. В. Янка Купала. Новы погляд : дапаможнік для настаўніка / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1995. — 176 с.


У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы – ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як "Адвечная песня", "Сон на кургане" , "Магіла льва", "Над ракой Арэсай", "Безназоўнае", "Тутэйшыя" і інш.

Аўтар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу.

 


 

04

Ляшчынская Вольга Аляксееўна. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / Вольга Аляксееўна Ляшчынская. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 272 с.


У кнізе аналізуецца мова паэзіі Янкі Купалы, ужыванне слова ў кантэксце твора, адлюстраванне праз слова часу, светапогляду паэта, вызначаецца роля паэзіі беларускага песняра ў развіцці і станаўленні беларускай літаратурнай мовы, вобразна-выяўленчых сродкаў.

Прызначаецца для студэнтаў, выкладчыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца праблемамі мовы, моўнай спадчыны беларускага песняра.