eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-Vitebsk-history-52
  • anons-Vitebsk-history-53
  • anons-Krizhiovy-shlyah
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 08
  • 09
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019
kupala-m 
 

СПРАВА ПРАРОКА – ПРАЎДЗІВАЕ СЛОВА  

ПАЭЗІЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Янка Купала – вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры. Купала чэрпаў паэзію з глыбінь сучаснай яму рэчаіснасці, але чэрпаў своеасабліва, знаходзячы ў мінулым апору для сучасных пачуццяў і думак. Выключнай сілы паэтычны талент даравала Янку Купалу сама прырода, а першая руская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя дапамагла гэтаму таленту адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне "сэрца мільёнаў падслухаць біцця".

Спалучыўшы ў сабе талент мастака з пафасам змагара, Янка Купала арганічна аб'яднаў у сваёй творчасці шырыню гістарычнага кругагляду з вострым адчуваннем сучаснасці. Ён здолеў ахапіць пільным зрокам, чуйным слыхам мінулае роднай старонкі і заглыбіцца ў самыя нетры паўсядзённага жыцця, падзяляючы з народам радасці і нягоды. Паэзія Янкі Купалы – гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі. Яго вершы вельмі пявучыя, музыкальныя. Паэт стаў звонкай песняй беларусаў, іх чыстым і непадкупным сумленнем. Народны пясняр паказаў свету такую моц чалавечага духу, такую паэтычную сілу, такое нястрымнае жаданне служыць чалавеку працы, усяму прагрэсіўнаму чалавецтву, што міжволі схіляешся ў зямным паклоне перад подзвігам яго як паэта і грамадзяніна.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Справа прарока – праўдзівае слова : паэзія Янкі Купалы", якая пройдзе з 2 студзеня па 2 лютага, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе наведвальнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Бабаш, В. Ранняя інтымная паэзія Янкі Купалы / В. Бабаш // Наша класіка : традыцыі, наватарства, яе сучасная інтэрпрэтацыя ў ВНУ і школе : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 23-24 снежня 2002 г. / пад агул. рэд. М. І. Мішчанчука. — Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2003. — С. 11—14.

2. Бельскі, А. І. Зямное – касмічнае ў паэзіі Янкі Купалы / А. І. Бельскі // Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. І. Бельскі. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 5—11.

3. Бурдзялёва, І. А. Гістарычны шлях Беларусі і сімволіка трыадзінства ў паэзіі Янкі Купалы / І. А. Бурдзялёва // Вестник Минского государственного лингвистического университета. Серия 1, Филология. — 2008. — № 1. — С. 179—186.

4. Бярозкін, Р. Свет Купалы : думкі і назіранні / Р. Бярозкін. — Мінск : Беларусь, 1965. — 304 с.

5. Бярозкін, Р. Сугучна з імем Беларусі / Р. Бярозкін // Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Р. Бярозкін ; склад. і аўт. прадм. Ю. М. Канэ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — С. 11—16.

6. Гарадніцкі, Я. Нацыянальны вобраз свету і праблема агульначалавечага ў паэзіі Янкі Купалы / Я. Гарадніцкі // Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — С. 370—409.

7. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 238 с.

8. Жуковіч, В. Справа прарока – праўдзівае слова / В. Жуковіч // Літаратура і мастацтва. — 2008. — № 12 (сакавік). — С. 13.

9. Івашын, В. У. Уладар беларускай песні / В. У. Івашын // Янка Купала і Якуб Колас : некаторыя аспекты творчасці : вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін-таў / С. Х. Александровіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. А. Семяновіча. — Мінск : Вышэйшая школа, 1982. — С. 3—20.

10. Колас, Г. Карані міфаў : жыццё і творчасць Янкі Купалы / Г. Колас. — Мінск : БГАКЦ, 1998. — 347 с.

11. Колас, Я. Янка Купала і яго паэзія / Я. Колас // Янка Купала : зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці народнага паэта БССР Янкі Купалы / склад. У. Ф. Луцэвіч, В. Т. Тарасаў ; пад рэд. М. Ц. Лынькова. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1952. — С. 129—134.

12. Конан, У. “Беларусь  –   мая старонка, дык люблю ж яе” : цыклічная структура лірыкі Янкі Купалы / У. Конан // Роднае слова. — 1997. — № 7. — С. 21—31.

13. Ляшчынская, В. Невычэрпныя магчымасці слова : на матэрыяле паэзіі Янкі Купалы / В. Ляшчынская // Роднае слова. — 2003. — № 12. — С. 45—46.

14. Мятліцкая, Г. Міф і гісторыя ў паэзіі Янкі Купалы / Г. Мятліцкая // Полымя. — 2006. —№ 7. — С. 139—154.

15. Навуменка, І. Я. Янка Купала / І. Я. Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.] ; НАН Беларусі, Аддзяленне гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — С. 121—175.

16. Паталкоў, Ю. Чытач – пасол святла : праблема “першааўтара” пры вывучэнні літаратуры : роздум над вершамі Янкі Купалы / Ю. Паталкоў // Роднае слова. — 2009. — № 7. — С. 10—12.

17. Салееў, В. Янка Купала : эстэтычны свет паэта / В. Салееў // Асновы мастацтва. — 2002. — № 2. — С. 10—24.

18. Студзенка, Т. Паэтычная спадчына Янкі Купалы ў святле біблейнай традыцыі прафетызму / Т. Студзенка // Полымя. — 2008. — № 7. — С. 139—145.

19. Тычко, Г. Хрысціянскі свет паэзіі Янкі Купалы / Г. Тычко // Наша вера. — 2007. — № 3. — С. 47—50.

20. Юрэвіч, У. Янка Купала : нарыс жыцця і творчасці : для сярэд. і ст. шк. узросту / У. Юрэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1983. — 208 с.

21. Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі : жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Р. Ярош ; прадм. В. П. Жураўлёва. — 2-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 341 с.

22. Ярош, М. Р. Янка Купала і беларуская паэзія / М. Р. Ярош ; рэд. В. В. Барысенка ; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1971. — 256 с.

 

КНІГІ І АРТЫКУЛЫ

 


 

01

Бельскі, А. І. Зямное – касмічнае ў паэзіі Янкі Купалы // Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. І. Бельскі. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 5—11. 

 

Крытык, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі запрашае ў духоўны космас беларускай паэзіі, каб адкрыць багацце нацыянальнай канкрэтыкі, хараство родных вобразаў, пачуць непаўторныя і адметныя галасы песняроў бацькоўскай зямлі. Аўтар перачытвае старонкі спадчыны класікаў, пісьменнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, акцэнтуе ўвагу на мастацкіх набытках многіх сучасных паэтаў, асэнсоўвае чарнобыльскі вопыт беларускай літаратуры.

Кніга разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, навукоўцаў, настаўнікаў, старшакласнікаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і яе развіццём на сучасным этапе.

 


 

02

Гарадніцкі, Я. Нацыянальны вобраз свету і праблема   агульначалавечага ў паэзіі Янкі Купалы / Я. Гарадніцкі // Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.]; навук. рэд. М. А. Тычына. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — С. 370—409.

 

Гэтая кніга, складзеная з навуковых артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, упершыню ў гісторыі купала- і коласазнаўства шырока знаёміць беларускага чытача з нашымі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці, які набывае асаблівы размах і лёсавызначальны характар на сучасным этапе. Удзельнікі ўнікальнага праекта ацэньваюць класічную спадчыну Я. Купалы і Я. Коласа як вырашальны фактар аптымізацыі сучаснага літаратурна-мастацкага і вучэбна-выхаваўчага працэсаў.

Кніга разлічана на спецыялістаў у сферы гуманітарных навук, на студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама на шырокае кола аматараў беларускага прыгожага пісьменства.

 


 

03

Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 238 с.

 

У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы – ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як "Адвечная песня", "Сон на кургане", "Магіла льва", "Над ракой Арэсай", "Безназоўнае", "Тутэйшыя" і інш.

Аўтар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу.

Разлічана на шырокае кола чытачоў.

 


 

04

Колас, Г. Карані міфаў : жыццё і творчасць Янкі Купалы / Георгій Колас. — Мінск : БГАКЦ, 1998. — 347 с.

 

У сваёй кнізе вядомы крытык Г. Колас падсумоўвае матэрыял некаторых даследаванняў біяграфіі і творчасці Янкі Купалы, якімі ён займаўся з 50-х гадоў XX стагоддзя. На аснове гістарычных фактаў, архіўных і іншых пісьмовых крыніц праводзіцца аналіз няясных і спрэчных момантаў творчасці і біяграфіі беларускага класіка. Друкуецца ўпершыню.

Прызначаееца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, усім, хто цікавіцца беларускай літаратурай.

 



 

05

Юрэвіч, У. Янка Купала : нарыс жыцця і творчасці : для сярэд. і ст. школ. узросту / Уладзімір Юрэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1983. — 208 с. : іл. — (Нар. пісьменнікі БССР).

 

Гэтая кніга – сціслы нарыс жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Аўтар прасочвае вытокі творчасці пісьменніка, разглядае самыя значныя яго творы, падрабязна спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, які развіваўся на шырокім фоне рэвалюцыйнай эпохі.

Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.

 


 

06

Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі : жыццё і творчасць    Янкі Купалы / М. Р. Ярош; прадм. В. П.    Жураўлёва. — 2-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 341 с.

 

У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця падрабязна прасочваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Даследаванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, пачэрпнутым з друкаваных крыніц і архіваў, на дэталёвым аналізе купалаўскай творчасці. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на творчасць іншых паэтаў, на развіццё беларускай літаратуры і культуры.

Разлічана на даследчыкаў літаратуры, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, настаўнікаў.