Правілы карыстання віртуальнай даведачнай службай
- Details
- Створана 04.07.2012 10:11
Віртуальная даведачная служба – анлайнавая даведачна-бібліяграфічная служба, прызначаная для даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў.
Перш чым задаць пытанне, азнаёмцеся з правіламі карыстання віртуальнай даведачнай службай.
Віртуальная даведачная служба (ВДС) дзейнічае на падставе Палажэння.
Функцыянуе на некамерцыйнай аснове і даступная ўсім карыстальнікам.
ВДС выконвае разавыя запыты аддаленых карыстальнікаў, якія ўключаюць пошук і забеспячэнне інфармацыяй аб наяўнасці выданняў у фондзе Віцебскай абласной бібліятэкі, а таксама тэматычныя, фактаграфічныя запыты, у тым ліку краязнаўчага характару.
Запыты выконваюцца на аснове даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі (каталогаў, картатэк, электронных баз даных).
У дзень ад аднаго карыстальніка прымаецца адзіны запыт.
ЯК ЗАДАЦЬ ПЫТАННЕ?
Задаваць пытанні могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
Запоўніце форму рэгістрацыі. Калі Вы з'яўляецеся зарэгістраваным карыстальнікам, ўвайдзіце ў сістэму пад сваім акаўнтам.
Перад тым, як задаць пытанне, скарыстайцеся:
адказамі на часта задаваемыя пытанні.
Магчыма, там вы знойдзеце адказ на падобны пытанне.
Калі вы не знайшлі адказ, запоўніце форму запыту. Задайце пытанне ў дакладнай і лаканічнай форме, без скарачэння слоў.
НА ЯКІЯ ПЫТАННІ АДКАЗВАЕ БІБЛІЁГРАФ?
аб наяўнасці ў фондзе бібліятэкі выданняў (кніг, часопісаў, газет і інш);
аб аддзеле бібліятэкі, які прадастаўляе патрэбнае выданне;
аб выходных даных кнігі ці артыкула: год выдання, колькасць старонак, крыніцы публікацыі і г. д.;
фактаграфічнага характару (значэнне тэрміна, абрэвіятуры, дата гістарычнай або культурнай падзеі і інш);
падбор інфармацыі па пэўнай тэме, які не патрабуе паглыбленага пошуку і значных затрат часу.
КАЛІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ АДКАЗ?
Адказ на запыт выконваецца на працягу 3-5 рабочых дзён, выключаючы выхадныя і святочныя дні.
ДЗЕ ЗНАЙСЦІ АДКАЗ?
Адказ на сваё пытанне Вы атрымаеце на свой электронны адрас і ў «Архіве выкананых даведак».
ЯКІЯ ІСНУЮЦЬ АБМЕЖАВАННІ?
Не прымаюцца пытанні, звязаныя з рашэннем вучэбных задач, звязаныя з прадастаўленнем гатовых навуковых работ (рэфератаў, курсавых і дыпломных работ, дысертацый і т.п.), а таксама спісаў літаратуры да іх.
Не прадастаўляюцца поўныя тэксты дакументаў.