Я ВАС ЛЮБІЎ ЧЫСТЫМ ЮНАЦКІМ СЭРЦАМ…
Я. КОЛАС – ПЕДАГОГ
Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас) каля трыццаці гадоў працаваў на ніве народнай асветы: вучыў дзяцей і дарослых, ствараў школы і бібліятэкі, унёс грунтоўны ўклад у распрацоўку метадычных і тэарэтычных праблем навучальна-выхаваўчай дзейнасці. Верасень 1902 г. – пачатак педагагічнай работы славутага пісьменніка. Ён працуе ў палескай глухамані настаўнікам Люсінскага народнага вучылішча Хатынскай вобласці Пінскага павета (цяпер Ганцавіцкі раён). Потым лёс закінуў яго настаўнічаць у Цёмныя Ляды, дзе ён стварае нелегальную школу для дзетак-беларусаў. Зімой 1908 года ў школе в. Сані Абчугскай вобласці Ігуменскага павета (цяпер Талачынскі раён) адным з першых вёў навучанне на роднай мове. Летам таго ж года даваў прыватныя ўрокі ў Стоўбцах. У 20-я гады XX стагоддзя К. М. Міцкевіч пачынае займацца навуковай дзейнасцю, на працягу некалькіх гадоў вядзе заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў Беларускім педагагічным тэхнікуме, на педагагічных курсах у Слуцку, а з 1923 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Калі характарызаваць агульнапедагагічныя погляды Я. Коласа, то можна заўважыць, што яны – працяг і выражэнне ідэй знакамітага педагога К. Д. Ушынскага. Якуб Колас – вялікі метадыст і дыдакт. У 1926 г. ён падрыхтаваў "Методыку роднай мовы" – першы ў Беларусі навукова абгрунтаваны дапаможнік, у якім раскрываліся прынцыпы выкладання: свядомасць і актыўнасць вучняў у працэсе навучання, нагляднасць у выкладанні, сістэматычнасць і паслядоўнасць, даступнасць, сувязь тэорыі з практыкай, трываласць ведаў, уменняў і навыкаў, улік індывідуальных здольнасцей у рабоце з дзецьмі. Значную ўвагу надаваў педагог пытанням выхавання, на першае месца ставіў такія праблемы, як фарміраванне светапогляду вучняў, маральнае, эстэтычнае і працоўнае выхаванне. Многія называлі Канстанціна Міхайлавіча "інжынерам чалавечых душ".
Многія падыходы да пытанняў методыкі чытання, навучання пісьму, прапанаваныя Якубам Коласам, добра кладуцца ў кантэкст сучасных методык.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам... : Я. Колас - педагог", якая пройдзе з 2 сакавіка па 2 красавіка, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў і поўнатэкставыя варыянты артыкулаў з перыёдыкі, якія ўключаны ў экспазіцыю.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Андрэева, Е. Г. Якуб Колас – педагог / Е. Г. Андрэева // Адукацыя і выхаванне. — 1997. — № 10. — С. 110—118.
2. Базарэвіч, Мікола. Любімы настаўнік / Мікола Базарэвіч // Полымя. — 1982. — № 9. — С. 157—165.
3. Барсток, М. Якуб Колас - дзецям / М. Барсток // Вялікі пясняр беларускага народа : зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / склад. І. Жыдовіч, Д. Міцкевіч ; рэдкал.: П. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1959. — С. 346—369.
4. Грэкава, Г. І. Ад настаўніка для народа – да народнага песняра / Г. І. Грэкава // Адукацыя і выхаванне. — 2002. — № 10. — С. 65—68.
5. Емяльянаў, А. Мудры і дбайны настаўнік : да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа / А. Емяльянаў, Р. Літвінаў // Віцебскі рабочы. — 1982. — 26 кастр. — С. 4.
6. Жыгоцкі, М. Коласаўскі добры прыклад / М. Жыгоцкі // Звязда. — 1977. — 2 кастр. — С. 4.
7. Зяневіч, І. Выдатны педагог-метадыст : да 80-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа / І. Зяневіч // Народная асвета. — 1962. — № 10. — С. 79—85.
8. Іофе, Э. Р. Якуб Колас – выкладчык вышэйшай школы / Э. Р. Іофе // Адукацыя і выхаванне. — 1994. — № 12. — С. 91—95.
9. Каралёў, Г. Жыццё ў шматгранных праяўленнях… : работа Я. Коласа настаўнікам у в. Сані (Талачынскі раён) / Г. Каралёў // Наша Талачыншчына. — 2002. — 25 верас. — С. 2.
10. Народны настаўнік Якуб Колас : зборнік артыкулаў / рэд. М. А. Казбярук. — Мінск : Нар. асвета, 1966. — 103 с.
11. Панасевіч, З. М. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа / З. М. Панасевіч // Каласавіны : матэрыялы навук. канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа (1996 г.) / рэд. Г. В. Гавароўскі ; Дзярж. літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа. — Мінск : Паліграф. камбінат МВПА імя Я. Коласа, 1997. — С. 114—122.
12. Песняй вітаю вас! / склад. М. У. Базарэвіч, І. С. Курбека. — Мінск : Беларусь, 1974. — 48 с. : іл.
13. Радзіёнаў, У. Н. Педагагічны шлях Якуба Коласа / У. Н. Радзіёнаў // Народная асвета. — 1982. — № 11. — С. 8—14.
14. Радзіёнаў, У. Якуб Колас як педагог : да 95-годдзя з дня нараджэння народнага паэта БССР Якуба Коласа / У. Радзіёнаў // Народная асвета. — 1977. — № 10. — С. 86—89.
15. Раманцэвіч, Валянціна. Нам засталася спадчына / Валянціна Раманцэвіч // Настаўніцкая газета. — 2002. — 2 лістап. — С. 3.
16. Родионов, В. Н. Якуб Колас – педагог / В. Н. Родионов. — Минск : Изд-во БГУ, 1981. — 141 с. : ил.
17. Рычагоў, А. Х. Выдатны літаратар і таленавіты педагог / А. Х. Рычагоў // Народная асвета. — 1992. — № 9. — С. 78—80.
18. Рычагоў, А. Х. Якуб Колас – педагог / А. Х. Рычагоў // Адукацыя і выхаванне. — 1993. — № 9. — С. 96—103.
19. Сідорын, Яраслаў. “Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам…” / Яраслаў Сідорын // Голас Радзімы. — 1982. — 4 лістап (№ 44). — С. 3.
20. Смыкоўская, В. І. Колас-педагог / В. І. Смыкоўская // Беларуская літаратура / рэдкал.: М. М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.] ; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск : Выд-ва БДУ, 1982. — Вып. 10. — С. 160—171.
21. Якуб Колас – педагог // Якуб Колас : да 110-годдзя з дня нараджэння : біябібліяграфічны паказальнік / склад. Н. Б. Ватацы [і інш.] ; рэд. В. П. Рагойша. — Мінск : Дзярж. бібліятэка БССР, 1983. — 423 с.
22. Якуб Колас : камплект паштовак / склад. М. Р. Жыгоцкі. — Мінск : Беларусь, 1982. — 16 пашт.
КНІГІ І АРТЫКУЛЫ |
|
|
![]() |
Якуб Колас : да 110-годдзя з дня нараджэння : біябібліяграфічны паказальнік / склад. Н. Б. Ватацы [і інш.] ; рэд. В. П. Рагойша. — Мінск : Дзярж. бібліятэка БССР, 1983. — 423 с. Асноўны тэкст паказальніка складаецца з дзвюх частак: біяграфічнай і бібліяграфічнай. У першай частцы змешчаны тэксты аўтабіяграфій народнага паэта, а таксама біяграфічны раздзел "Даты жыцця і творчасці Якуба Коласа". Бібліяграфічную частку складаюць наступныя раздзелы: I. Кнігі Якуба Коласа (у арыгінале і ў перакладах на мовы народаў СССР і замежныя мовы). II. Літаратура пра жыццё і творчасць Якуба Коласа (публікацыі 1945 – 1981 гг.). Бібліяграфічнае выданне задумана як дапаможнік шырокага профілю. Задача яго – садзейнічаць яшчэ большай папулярнасці пісьменніка ў народзе.
|
![]() |
Народны настаўнік Якуб Колас : зборнік артыкулаў / рэд. М. А. Казбярук. — Мінск : Нар. асвета, 1966. — 103 с. Артыкулы зборніка прысвечаны раскрыццю педагагічных ідэй Я. Коласа, яго ўкладу ў развіццё тэарэтычных і метадычных прынцыпаў навучальна-выхаваўчай дзейнасці. |
|
|
![]() |
Песняй вітаю вас! / склад. М. У. Базарэвіч, І. С. Курбека. — Мінск : Беларусь, 1974. — 48 с. : іл. Кніга-фотаальбом распавядае пра вехі жыцця класіка беларускай літаратуры Я. Коласа. Багата ілюстраванае выданне дае добрае ўяўленне пра асобу пісьменніка, яго літаратурны талент і грамадскае жыццё. |
|
|
![]() |
Родионов, В. Н. Якуб Колас – педагог / В. Н. Родионов. — Минск : Изд-во БГУ, 1981. — 141 с. : ил. Выданне прысвечана вывучэнню і абагульненню педагагічнай спадчыны Якуба Коласа, аналізу яго позіркаў на навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення. Разлічана на выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў гуманітарнай ВНУ, настаўнікаў сярэдняй школы. |
|